ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вызваленне духу
Што захавалася з маёнтка Кушляны Багушэвічаў?

Серыя анлайн-семінараў ВЧЗ аб магчымасцях выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў у рэжыме аддаленага доступу

Серыя анлайн-семінараў ВЧЗ аб магчымасцях выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў у рэжыме аддаленага доступу
Іншыя навіны

19 і 20 мая ў бібліятэцы прайшлі семінары, на якіх былі прадстаўлены алгарытмы працы з навуковымі інфармацыйнымі рэсурсамі на электроннай платформе ProQuest.

Платформа дазваляе карыстальнікам не толькі атрымліваць аператыўны доступ да інфармацыі аб найноўшых дасягненнях у навуцы, але і прадстаўляць навуковай супольнасці апублікаваныя вынікі ўласных даследаванняў.

Удзельнікі пазнаёміліся з паўнатэкставымі лічбавымі калекцыямі дысертацый “ProQuest Dissertations & Theses Global” і навуковых кніг “Academic Complete”. Іх прэзентавалі кіраўнік рэгіянальных праектаў кампаніі ProQuest Ганна Трыфанава і дырэктар аддзела электронных рэсурсаў падпіснога агенцтва “МЕТЭК” Аляксандр Ліпенскі. Асаблівая ўвага была нададзена арганізацыі выкарыстання рэсурсаў у дыстанцыйным фармаце.

Серыя анлайн-мерапрыемстваў завершыцца 26 мая. На заключным семінары будзе падрабязна разгледжаны блок прадстаўленых на платформе ProQuest навуковых інфармацыйных рэсурсаў па медыцыне і ахове здароўя. Запрашаем да ўдзелу даследчыкаў і супрацоўнікаў медыцынскіх устаноў. Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца.

Доступ да электронных рэсурсаў ProQuest адкрыты для зарэгістраваных карыстальнікаў бібліятэкі.

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыта для супрацоўніцтва з рознымі арганізацыямі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных, навучання працы з імі, а таксама прадстаўлення электронных інфармацыйных рэсурсаў на платформе НББ у раздзеле “Віртуальная чытальная зала”.

Запрашаем да партнёрства!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам