ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Літаратурна-мастацкая вечарына “Горьким моим словом посмеюся…”
Адкрыты доступ да базы даных “Універсітэцкая бібліятэка”

Выстаўка “Горьким моим словом посмеюся...”

Выстаўка “Горьким моим словом посмеюся...”
Іншыя Навіны

З 20 сакавіка па 14 мая 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыта юбілейная кніжная выстаўка “Горьким моим словом посмеюся...” да 200-годдзя з дня нараджэння М.В. Гогаля (1809–1852).


Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе ўвазе наведвальнікаў і чытачоў юбілейную экспазіцыю, прысвечаную класіку рускай літаратуры. На аснове вялікай колькасці матэрыялаў (каля 500 дакументаў) прадстаўлена жыццеапісанне М.В. Гогаля, адноўлены непаўторны воблік пісьменніка, чыё мастацкае слова ўспрымаецца сёння як прароцкае.

У экспазіцыю ўключаны 10 выданняў, якія выйшлі яшчэ пры жыцці класіка:

  • кніга канца 18 ст. з асабістай калекцыі М.В. Гогаля з яго дароўным надпісам і аўтографам;
  • “Сочинения” з аўтарскай прадмовай, надрукаваныя ў пецярбургскай друкарні А. Барадзіна і К у 1842 г. з абавязковай для таго часу паметкай пра тое, што кантрольны экзэмпляр дадзенага выдання прайшоў цэнзуру;
  • “Выбранные места из переписки Н.В. Гоголя с друзьями” (СПб, 1847). Гэта арыгінальнае выданне унікальнае тым, што ў ім змяшчаецца рукапісная нататка аднаго з оптынскіх старцаў пра паломніцтва вялікага рускага пісьменніка ў Оптыну пустынь;
  • аповесць “Миргород”, якая ўпершыню выйшла ў свет у Санкт-Пецярбургу ў 1835 годзе;
  • першае маскоўскае выданне “Мертвых душ”, надрукаванае ва універсітэцкай друкарні ў 1842 г., а таксама другое выданне 1846 г.
  • падарачнае выданне вялікага фармату аднаго з самых вядомых пецярбургскіх кнігавыдаўцоў і кнігагандляроў Адольфа Фёдаравіча Маркса – ілюстраваная аповесць “Похождения Чичикова, или Мертвые души” (СПб, 1900) з партрэтам М.В. Гогаля, выгравіраваным на сталі, 10-цю геліягравюрамі і 355-цю ілюстрацыямі мастакоў: В.А. Андрэева, Н.Н. Бажына, А.С. Казачынскага, Н.В. Пірагова і інш. Дарэчы, гэты галоўны твор вялікага пісьменніка прадстаўлены на выстаўцы на некалькіх мовах: нямецкай, англійскай, польскай, іспанскай, французскай, украінскай і беларускай.
  • поўныя зборы твораў М.В. Гогаля, а таксама сачыненні і лісты, выдадзеныя ў Расіі і за мяжой у канцы XIX – першай палове XX ст.

Пра актуальнасць твораў М.В. Гогаля ва ўсе часы сведчаць іх шматлікія перавыданні на працягу ўсяго ХХ стагоддзя, а таксама ў пачатку бягучага. У экспазіцыі размешчаны сучасныя выданні:

  • Поўны збор твораў і лістоў М.В. Гогаля ў 23 тамах, падрыхтаваны Інстытутам сусветнай літаратуры імя А.М. Горкага РАН (Масква: “Наследие”, 2001);
  • Збор твораў у 8 тамах (Масква: “ТЕРРА”, 1999–2001);
  • “Петербургские повести” (Кіеў, 2008).

Пра ўвасабленне гогалеўскіх вобразаў у музыцы, тэатры, кіно, выяўленчым мастацтве распавядаюць дакументы, сабраныя ў раздзеле “Гогаль і мастацтва”. Тут прадстаўлены “Альбом гоголевских типов” па малюнках мастака Пятра Міхайлавіча Баклеўскага (СПб, 1895), “Сто рисунков из сочинения Н.В. Гоголя “Мертвые души” (Масква, 1985) – факсіміле пецярбургскага выдання 1846 г. з ілюстрацыямі А.А. Агіна і Я.Я. Бярнардскага да “Мертвых душ”. Экспануюцца тэатральныя рэпертуарныя зборнікі, партытуры знакамітых кампазітараў – Д. Шастаковіча, Р. Шчадрына, М. Рымскага-Корсакава, П. Чайкоўскага, М. Мусаргскага, а таксама грамзапісы літаратурна-музычных кампазіцый. Прадстаўлены публікацыі пра экранізацыі твораў М.В. Гогаля.

У раздзел “Гогаль і Беларусь” уключаны асобныя творы Гогаля ў перакладах на беларускую мову: “Выбраныя творы” і “Вечары на хутары бліз Дзіканькі” ў перакладзе М. Лужаніна, “Жаніцьба” ў перакладзе К. Крапівы, “Мёртвыя душы” ў перакладзе М. Машары. Асветлена жыццё некаторых з іх на беларускай сцэне. У экспазіцыю таксама ўвайшоў архіўны нумар беларускай газеты “Наша ніва”, у якім да 100-годдзя пісьменніка размешчаны артыкул пра яго. Цікавымі з’яўляюцца шматлікія публікацыі ў беларускіх часопісах, дзе прасочваецца сувязь рускага класіка з Беларуссю, сляды яго ўплыву на творчасць беларускіх драматургаў і пісьменнікаў: В. Дуніна-Марцінкевіча, З. Бядулі, Я.Коласа, Я. Купалы, М. Лынькова, К. Крапівы.

Выстаўка адрасавана ўсім, хто цікавіцца літаратурай, і перш за ўсё выкладчыкам славеснасці, яна стане добрым падарункам для тых, хто шануе спадчыну вялікага Гогаля.

Экспазіцыя размешчана ў кальцавым калідоры 3-га паверха.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам