ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэдкая кніга: крытэрыі ідэнтыфікацыі
Выстаўка “Горьким моим словом посмеюся...”

Літаратурна-мастацкая вечарына “Горьким моим словом посмеюся…”

Літаратурна-мастацкая вечарына “Горьким моим словом посмеюся…”
Іншыя навіны

19 сакавіка 2009 года ў галерэі “Лабірынт” прайшла літаратурна-мастацкая вечарына “Горьким моим словом посмеюся…”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння М.В. Гогаля (1809–1852).


Гогалеўская вечарына ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стала яркай падзеяй культурнага жыцця сталіцы. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і Пасольстваў Расійскай Федэрацыі і Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. У юбілейнай вечарыне прынялі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі cастаў ВНУ гуманітарнага і мастацтвазнаўчага профілю, бібліятэчная грамадскасць, мастацтвазнаўцы, рэжысёры і артысты тэатраў.

З гасцямі вёў гутарку загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Адамавіч Ястраб. Пра асобу вялікага класіка і яго літаратурную спадчыну разважалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Дзмітрыевіч Ляхавы, адказны сакратар Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Алена Іванаўна Красоўская, загадчык кафедры рускай літаратуры БДУ доктар педагагічных навук, прафесар Святлана Якаўлеўна Ганчарова-Грабоўская, дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры БДПУ імя М. Танка, кандыдат педагагічных навук Таццяна Сцяпанаўна Куцанава, рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Валянціна Рыгораўна Еранькова, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Людміла Генадзьеўна Кірухіна і інш.

Прывітанне ад імя Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Аляксандравіча Сурыкава зачытаў саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Васільевіч Бярэзны.У рамках мерапрыемства адбылося адкрыццё кніжнай выстаўкі, прысвечанай класіку рускай літаратуры. У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена каля 500 выданняў літаратуразнаўчага і біяграфічнага плану. З кніжнай экспазіцыяй можна пазнаёміцца да 14 мая 2009 года.

Акцёры Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага прадставілі ўвазе публікі фрагменты са спектакля па п’есе М.В. Гогаля “Жаніхі”. Былі паказаны відэаматэрыялы з архіваў кінафонду – мастацкія фільмы 1913 г., 1937 г., 1961 г., знятыя па гогалеўскіх творах.

 

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам