ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Музейны праект “Летнія канікулы ў Доме Коласа”
Візіт парламенцкай дэлегацыі Латвіі

Вандроўкі па ваколіцах мінулага

Вандроўкі па ваколіцах мінулага
Іншыя Навіны

З 10 ліпеня па 2 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Вандроўкі па ваколіцах мінулага”, прысвечаная 80-годдзю Льва Раманавіча Казлова.

Гісторык, прафесар Леў Казлоў многія гады працаваў выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім педагагічным універсітэце імя М. Танка, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Зачараванасць яшчэ са школьных гадоў справамі легендарных першапраходцаў, дзякуючы якім з’яўляліся карты, заняло вядучае месца ў творчым жыцці Льва Раманавіча. Сярод яго навуковых інтарэсаў – гістарычная геаграфія і картаграфія Беларусі. Працуе ён і над старажытнымі картамі. Калегі ахрысцілі яго беларускім Меркатарам. Л. Казлоў упэўнены, што карты могуць расказаць нават больш, чым летапісы, гістарычныя дакументы і мемуары.

Л. Казлоў – член Саюза прадпрымальнікаў Беларусі, Амерыканскай асацыяцыі географаў, міжнароднага “Клуба лідараў гандлю”. Праца яго выдавецтва “Арты-Фэкс” адзначана залатой узнагародай Europe Award (Парыж, 2001).

Экспазіцыя знаёміць з асноўнымі працамі Льва Раманавіча, сярод якіх “Беларусь на сямi рубяжах (XI – пач. XX ст.)”, навукова-папулярны альбом “Старажытная картаграфія Беларусі” ў 3-х выпусках, “Беларусь у працах польскіх картографаў”, “Палессе на старажытных картах” і іншыя. Акрамя гэтага прадстаўлены “Вялікі гістарычны атлас Беларусі” ў 3-х тамах, які выйшаў пры ўдзеле Льва Раманавіча.

Зацікавяць наведвальнікаў і такія літаратурныя выданні Л.Р. Казлова, як кніга гістарычных анекдотаў “З дазволу караля і вялікага князя”, зборнік анекдотаў усіх часоў і народаў “Большой музей остроумия”, гістарычная трылогія “Радзивилл «Сиротка»” (кн. 1), а таксама выдадзены пад псеўданімам Плат Гудовіч зборнік вершаў “Размова нанова”.

Экспазіцыя аздоблена фотаздымкамі, ілюстрацыйным матэрыялам і налічвае больш за 50 дакументаў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.
Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Танкіст-ас

20 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Вітольду Міхайлавічу Гінтаўту (1922–1987) прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнога Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам