ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Таямніцы чалавечага мозга
Вандроўкі па ваколіцах мінулага

Музейны праект “Летнія канікулы ў Доме Коласа”

Музейны праект “Летнія канікулы ў Доме Коласа”
Іншыя навіны

Лета – час актыўнага адпачынку, пазнання навакольнага свету, дзіўных адкрыццяў. Куды пайсці на канікулах, калі не трэба рыхтаваць урокі і хадзіць на заняткі? Выбар велізарны, і адна з магчымасцяў – пайсці ў музей!

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа гатовы гасцінна расчыніць свае дзверы перад дапытлівай дзятвой. Безумоўна, актыўны адпачынак летам – самае галоўнае. Але супрацоўнікі музея прапануюць, гуляючы і адпачываючы, зрабіць для сябе маленькія адкрыцці. Культурна-адукацыйная праграма “Летнія канікулы ў Доме Коласа” ўключае экскурсіі, віктарыны, майстар-класы, выстаўкі.

Пабываўшы ў музеі Якуба Коласа летам, дзеці скажуць: “Музей – гэта цікава!”

У перыяд летніх канікул музей прапануе для дзіцячай аўдыторыі розных узроставых груп:

Экскурсіі па музеі:

  • Аглядавыя і тэматычныя

Экскурсіі па сядзібе:

  • “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Якуба Коласа” (уласны і службовыя аўтамабілі пісьменніка ў 1936 – 1956 гг.)
  • Мемарыяльны склеп пісьменніка

Музейныя майстар-класы і заняткі:

  • “Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар” (майстар-клас па вырабе вечнага календара);
  • “Тэатр бывае розным” (занятак па гісторыі ўзнікнення лялечнага тэатра і сцэнічным майстэрстве, майстар-клас па вырабе папяровай лялькі);
  • майстар-клас па вырабе паштовак у тэхніцы квілінг;

Тэатралізаваныя прадстаўленні па беларускіх народных казках і вершах Якуба Коласа:

  • “Воўк-дурань”
  • “Савось-распуснік”
  • “Залатая рыбка”
  • “Як кот звяроў напалохаў”
  • “Разумны ўнучок”
  • ”Як пеўнік курачку ратаваў”
  • “Кот, пеўнік і лісіца”

Інтэрактыўныя праграмы:

  • квэст-гульня “Таямніцы дома Песняра”

Заяўкі на правядзенне экскурсій і ўдзел у праекце прымаюцца па тэлефоне: (8 017) 284-17-02.

Экспазіцыя музея ў Мінску працуе з 10.00 да 17.30, выхадны – нядзеля.

Праект дзейнічае да 30 жніўня 2018 года.

Папярэдні запіс абавязковы!

Адрас музея: 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Крыніца: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам