ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Свойскія жывёлы
Музейны праект “Летнія канікулы ў Доме Коласа”

Таямніцы чалавечага мозга

Таямніцы чалавечага мозга
Іншыя навіны

З 12 ліпеня па 3 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Таямніцы чалавечага мозга”, прысвечаная Сусветнаму дню мозга.

Гэты Дзень быў заснаваны Сусветнай федэрацыяй неўралогіі (World Federation of Nevrology) у 2014 годзе і штогод адзначаецца 22 ліпеня. Дата была выбрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1957 годзе ў Бруселі была заснавана Сусветная федэрацыя неўралогіі – міжнародная асацыяцыя нацыянальных неўралагічных таварыстваў. На дадзены момант яе членамі з’яўляюцца 120 прафесійных асацыяцый неўролагаў ва ўсіх рэгіёнах свету.

Неўралогія – гэта раздзел медыцыны, які займаецца захворваннямі цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы, у тым ліку і галаўнога мозга – галоўнага органа цэнтральнай нервовай сістэмы. Мозг – самы важны і складаны орган чалавека. Ён складаецца з мільёнаў аксонаў, агульная даўжыня якіх роўная чатырохкратнай акружнасці Зямлі. Чалавечы мозг змяшчае каля 8 млрд нейронаў. Каля 10 трлн звязак паміж імі даюць нам магчымасць рухацца, глядзець, чытаць, пісаць, думаць, адчуваць і г.д. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады ў вывучэнні галаўнога мозга назіраецца значны прагрэс, вельмі многія аспекты яго работы да гэтага часу застаюцца для вучоных загадкай.

Здароўе мозга забяспечвае паўнавартаснае жыццё чалавека, магчымасць існаваць у соцыуме, працаваць.

Паводле статыстычных даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), неўралагічныя захворванні адносяцца да самых распаўсюджаных прычын смяротнасці ва ўсім свеце – смяротнасць складае 85 % ад агульнай колькасці зарэгістраваных смярцей.

Асноўная мэта Сусветнага дня мозга – павышэнне дасведчанасці аб важнасці здароўя мозга і аб найбольш распаўсюджаных захворваннях галаўнога мозга і нервовай сістэмы.

Кожны год Сусветная федэрацыя неўралогіі выбірае новую тэму Сусветнага дня мозга. Тэма 2018 года – “Чыстае паветра для здаровага мозга”. Яна вельмі актуальная, паколькі ў адпаведнасці з данымі СААЗ, забруджанае паветра з’яўляецца прычынай 12 млн заўчасных смярцей у год па ўсім свеце.

Сёння забруджванне навакольнага асяроддзя – праблема нумар адзін. Вучоныя выявілі, што дрэнны стан паветранага асяроддзя аказвае шкоднае ўздзеянне на мозг людзей усіх узростаў. Працяглае ўздзеянне забруджанага паветра негатыўна адбіваецца на развіцці разумовых здольнасцей чалавека, прыводзіць да пашкоджання структуры мозга і паскарае працэс старэння гэтага органа. Даследаванне, праведзенае вучонымі ўніверсітэта Гарварда, паказала, што ўздзеянне паветра, забруджанага аэразольнымі прымесямі, прыводзіць да павышэння рызыкі развіцця дэпрэсіўных станаў. Людзі, якія пражываюць паблізу аўтастрад з моцным забруджваннем паветра, характарызуюцца больш частымі праблемамі са станам мозга, у іх узрастае рызыка інсульту.

Захворванні, звязаныя з парушэннем мазгавога кровазвароту, усё больш вылучаюцца на пярэдні план ва ўсім свеце. Таму клопат пра здароўе мозга павінен пачынацца з самых ранніх этапаў развіцця чалавека і працягвацца ўсё яго жыццё.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 40 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні на рускай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Мозг чалавека: будова, структура, функцыі
  • Загадкавы і парадаксальны мозг: таямніцы чалавечага мозга
  • Здаровы мозг: трэніроўка работы мозга і ўмацавання памяці
  • Чыстае паветра для здароўя чалавека

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі здароўя мозга і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Карысныя спасылкі

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы залы дакументаў міжнародных арганізацый.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.


Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам