ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі
Таямніцы чалавечага мозга

Свойскія жывёлы

Свойскія жывёлы
Іншыя навіны

11 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя занятакі “Свойскія жывёлы".

Пад чароўныя гукі музыкі ў творчай атмасферы дзеці стварылі са звычайнай паперы ў тэхніцы арыгамі незвычайныя фігуркі сваіх любімых свойскіх гадаванцаў.

Хлопчыкі і дзяўчаткі разам весела правялі час, гуляючы ў настольныя гульні пра жывёл. Таксама яны адкрылі для сябе цікавы свет гукаў з дапамогай аўдыягульні “Гаворачая ручка”, у якой падчас счытвання ручкай інфармацыі з карцінкі з кнігі ці плаката адбываецца ўзнаўленне гукаў жывёл. Гульня для хлопчыкаў і дзяўчатак аказалася не толькі займальнай, але і пазнавальнай.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам