ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Музыка нязваная
ЮНЕСКА і Беларусь: 60 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

Споведзь сэрца

Споведзь сэрца
Іншыя навіны

З 7 мая па 6 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Споведзь сэрца”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка Антона Пятровіча Бялевіча (1914–1978).


Паэзія пісьменніка пачыналася з мілай сэрцу Дуброўкі, вёскі, дзе адлюстраваўся велічны вобраз бацькаўшчыны, партрэт якой аўтар маляваў усё свае жыццё. Задуменны шум жывога бору, ціхі і ласкавы шэпт спелых каласоў, рознагалосы птушыны гоман, задушэўная народная песня і дзявочы смех зліліся то ў крыху іранічны, то ўсмешлівы, то добразычлівы голас паэта, перапоўнены пачуццём зямной любові да людзей, працы, жыцця.

Выстаўку адкрывае раздзел “Мой кут салаўіны”, які прадстаўляе творы пісьменніка: кнігі паэзіі за розныя гады, зборнік фельетонаў “Маштабны Міканор” (1963), аповесці, кнігі нарысаў “Людзі робяць вясну” (1959), “Сонечным шляхам” (1950) і інш.

Сярод экспанатаў – першая паэма А. Бялевіча “Мой майстра”, напісаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскім лагеры бацькі Міная. Яна прынесла аўтару заслужанае прызнанне. Пісьменнік адзначаў: “Творам, з якога пачынаецца мая сапраўдная, больш плённая і больш значная літаратурная работа, лічу паэму “Мой майстра”.

Барацьбе савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў аўтар прысвяціў дакументальныя нарысы “Мінай Шмыроў” (1970), “Хатынь: боль і гнеў” (1971), паэму “Сям’я” (1946). Аднаўленне пасляваеннай беларускай вёскі, працоўны гераізм народа адлюстраваны ў зборніках паэзіі “На бацькоўскіх сцежках” (1946), “Дарогай шчасця” (1952) і інш. У паэме “Карэнні дуба” (1959) малюецца гістарычнае мінулае беларускага сялянства. Традыцыйна-фальклорная вобразнасць, народна-песенны лад з’яўляюцца адметнай рысай зборнікаў “За салаўінымі гаямі” (1959), “А ў бары, бары” (1974), “Любоў мая” (1971) і інш.

Пяру А. Бялевіча належаць кнігі вершаў і паэм для дзяцей “Ідзі, мой сын” (1953), “Тарасікава дарожка” (1962), аповесць “Малюнкі маленства” (1977) і інш.

Другая частка выстаўкі ўключае ўзоры перакладаў як самога А. Бялевіча, так і яго твораў на мовы блізкага і дальняга замежжа. Дзякуючы паэту на беларускай мове гучаць паэмы А. Твардоўскага “За даллю – даль”, “Свіцязь” А. Міцкевіча, “Дэман” М. Лермантава (сумесна з Я. Коласам), асобныя вершы А. Пракоф’ева, М. Бажана, А. Малышкі, У. Няходы і многіх іншых аўтараў.

Апошні раздзел экспазіцыі раскрывае асаблівасці жыцця і творчасці пісьменніка. У аўтабіяграфічных дакументах, успамінах сучаснікаў, літаратуразнаўчых і энцыклапедычных артыкулах чытач знойдзе шмат цікавага пра асобу А. Бялевіча.

Усяго на выстаўцы сабрана звыш 150 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам