ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Споведзь сэрца
“Прэм’ера” запрашае на монаспектакль “Цунамі”

ЮНЕСКА і Беларусь: 60 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

ЮНЕСКА і Беларусь: 60 гадоў паспяховага супрацоўніцтва
Іншыя навіны

З 7 мая па 11 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) арганізавана выстаўка “ЮНЕСКА і Беларусь: 60 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 60-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.


ЮНЕСКА, як і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, узнікла ў 1945 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, жахі якой падштурхнулі чалавецтва да пошуку шляхоў усталявання сапраўднай культуры міру. “Думкі пра вайну ўзнікаюць у розуме людзей, таму ва ўсведамленні людзей трэба ўкараняць ідэю абароны міру” – гэтымі словамі пачынаецца Статут ЮНЕСКА. Ён быў падпісаны 16 лістапада 1945 года і ўступіў у сілу 4 лістапада 1946 года пасля яго ратыфікацыі 20 дзяржавамі. На сённяшні дзень у арганізацыі налічваецца 195 дзяржаў-членаў. Яе штаб-кватэра размяшчаецца ў Парыжы, у Францыі.

ЮНЕСКА працуе над стварэннем умоў для дыялога паміж цывілізацыямі, культурамі і народамі, які засноўваецца на павазе агульных каштоўнасцей. Місія ЮНЕСКА заключаецца ў садзейнічанні ўмацаванню міру, выкараненню галечы, устойліваму развіццю і міжкультурнаму дыялогу з дапамогай адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі.

Беларусь стала членам ЮНЕСКА 12 мая 1954 года. Супрацоўніцтва з гэтай арганізацыяй каардынуецца міжведамаснай Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Статутам арганізацыі прадугледжана стварэнне ў дзяржавах-членах нацыянальных камісій, закліканых рэалізоўваць праекты ЮНЕСКА ўнутры краін, далучаць дзяржаўныя ўстановы і няўрадавыя арганізацыі да ўдзелу ў праграмах арганізацыі і ўстанаўліваць кантакты з замежнымі партнёрамі.

Плённае і практычнае супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА эфектыўна і дынамічна развівалася па ўсіх напрамках дзейнасці арганізацыі на працягу ўсяго членства Беларусі ў ЮНЕСКА. Пры тэхнічным, фінансавым і экспертным садзейнічанні ЮНЕСКА быў рэалізаваны цэлы шэраг праграм і праектаў: “Адукацыя і асвета ў галіне біяэтыкі ў Рэспубліцы Беларусь”, “Рэгіён, які вучыцца: адукацыя для ўсіх пакаленняў”, “Разумная школа будучыні”, “Стварэнне трансгранічнага біясфернага рэзервату і рэгіянальнай экалагічнай сеткі ў Палессі”, “Літаратурная спадчына Беларусі, XI – сярэдзіна XX стагоддзя (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)”, “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь” і інш.

ЮНЕСКА была першай міжнароднай арганізацыяй, якая пачала аказваць Беларусі міжнародную тэхнічную дапамогу ў сферы мінімізацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Па лініі ЮНЕСКА ў нашай краіне быў рэалізаваны шэраг праектаў па гэтай праблеме. Яны не толькі прыцягнулі ўвагу міжнароднай супольнасці да праблем, з якімі сутыкнулася Беларусь, але і дапамаглі іх вырашыць.

Сёння ЮНЕСКА – гэта важны партнёр Беларусі ў рашэнні задач у сацыякультурнай сферы, а таксама ўнікальная платформа для прапаганды дасягненняў у сферах культуры, навукі, адукацыі, інфармацыйных тэхналогій, для прасоўвання замежнапалітычных ініцыятыў рэспублікі і развіцця ўзаемавыгадных двухбаковых кантактаў. Інтэлектуальны патэнцыял нашай краіны дазваляе нам уносіць значны ўклад у фарміраванне палітыкі ЮНЕСКА, яе павесткі дня, удзельнічаць у распрацоўцы нарматыўных дакументаў, ініцыяваць новыя напрамкі дзейнасці

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў на рускай, беларускай, і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ЮНЕСКА, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • асноўныя напрамкі дзейнасці ЮНЕСКА;
  • ЮНЕСКА і Беларусь: гісторыя супрацоўніцтва;
  • супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА і дзейнасць тэматычных камітэтаў:
    • адукацыі;
    • навукі і прыродазнаўчанавуковай адукацыі;
    • культуры;
    • інфармацыі і камунікацыі;
    • моладзі і клубаў ЮНЕСКА

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у сферы міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін, сацыёлагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ЮНЕСКА і асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва нашай краіны з гэтай арганізацыяй.

Карысныя спасылкі

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам