ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Аб’ектыўнасць, дакладнасць, пераканаўчасць
Сустрэчы з кнігай і яе аўтарамі

Слухаючы голас часу

Слухаючы голас часу
Іншыя навіны

З 25 чэрвеня па 19 ліпеня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Слухаючы голас часу”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара, педагога Г.М. Вагнера (1922–2000).


Творчасць Генрыха Матусавіча Вагнера – гэта плён яго мастацкага роздуму пра жыццё, плён унутранай патрэбы выказаць нешта запаветнае, назапашанае ў душы. Як і кожны сумленны мастак, ён адчуваў неабходнасць сказаць у музыцы сваё слова пра перажытае ім самім і краінай. Старонкі біяграфіі кампазітара апалены вайной, менавіта таму вядучае месца ў яго творчасці заняла патрыятычная тэматыка – вакальна-сімфанічныя паэмы “Вечна жывыя” (1959), “Героям Брэста” (1975), за якую кампазітар атрымаў прэмію Ленінскага камсамола Беларусі ў 1976 г., опера “Сцежкаю жыцця” (1977) і інш.

Творы Г.М. Вагнера ўражваюць сваёй разнастайнасцю: балеты, хоры, рамансы, песні, музыка да кінафільмаў, драматычных, тэлевізійных і радыёспектакляў, сімфанічныя і камерна-інструментальныя творы, фартэпіянныя мініяцюры, апрацоўкі ўзораў рускага, беларускага, польскага, румынскага фальклору. Яны захапляюць слухачоў дынамікай руху, нязгаснай энергіяй, жыццялюбствам і аптымізмам, адкрытай эмацыянальнасцю. Дыяпазон вялікі, і колькасць даволі значная. Кампазітар з’яўляецца аўтарам першай у Беларусі тэлеоперы “Ранак” (1967).

На выставачных паліцах прадстаўлены нотныя зборнікі твораў Г.М. Вагнера, а таксама аўдыядакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць працаваць з дакументамі экспазіцыі, у тым ліку праслухоўваць аўдыязапісы.

Дапаўняюць экспазіцыю публікацыі з перыядычных выданняў пра кампазітара і яго творчасць.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-27-52.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам