ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыццё выстаўкі-прагляду "У сэрцы з Радзімай"
Слухаючы голас часу

Аб’ектыўнасць, дакладнасць, пераканаўчасць

Аб’ектыўнасць, дакладнасць, пераканаўчасць
Іншыя навіны

З 27 чэрвеня па 10 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Аб’ектыўнасць, дакладнасць, пераканаўчасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага В.А. Круталевіча (1922–2006).


Выстаўка складаецца з трох раздзелаў: “Пошукі ісціны”, “Талент, пераканаўчасць, грунтоўнасць”, “Жыццё, навука, праца”. У іх прадстаўлены манаграфіі, публікацыі аўтара, змешчаныя ў перыёдыцы, і кнігі, выдадзеныя пад рэдакцыяй вучонага. Сярод асноўных прац вылучаюцца “Рождение Белорусской Советской Республики (На пути к провозглашению республики. Октябрь 1917 – декабрь 1918 г.)” (1975), “Рождение Белорусской Советской Республики (Провозглашение республики. Развертывание национально-государственного строительства. Ноябрь 1918 – февраль 1919 г.)” (1979), “На путях национального самоопределения. БНР – БССР – РБ” (1995), “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917–1945 гг.)” (у суаўтар. з І.А. Юхо, 1998), “История Беларуси: становление национальной державности (1917–1922 гг.)” (1999, 2003), “О Белорусской Народной Республике (Аналитические заметки и комментарии)” (2005), “Очерки истории государства и права Беларуси” (2007, 2009).

Вадзім Андрэевіч усё жыццё быў у пастаянным навуковым пошуку. Працаваў у архівах і адшукваў невядомыя матэрыялы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Яго кнігі прасякнуты дакументалізмам і навізной навуковай думкі. Ён быў адным з тых даследчыкаў, для якіх дакладнасць павінна быць пераканаўчай.

У апошні раздзел выстаўкі ўвайшлі энцыклапедычныя выданні, у якіх расказваецца пра жыццё і творчасць вучонага-юрыста, гісторыка, сацыёлага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) Вадзіма Андрэевіча Круталевіча.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-27-16.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам