ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Слухаючы голас часу
У агні 1812 года. Падзеі вайны на тэрыторыі Беларусі

Сустрэчы з кнігай і яе аўтарамі

Сустрэчы з кнігай і яе аўтарамі
Іншыя навіны

Сустрэчы з кнігай і яе аўтарамі пройдуць 27 чэрвеня ў кніжным магазіне “Кнігарня пісьменніка!” (г. Мінск, вул. Казлова, 2).


Іх арганізатарам разам з ААТ “Белкніга” выступае выдавецтва-юбіляр “Мастацкая літаратура”, якому нядаўна споўнілася 40 гадоў са дня стварэння.

Сустрэчы праводзяцца ў рамках праекта “Чытаем разам, чытаем па-беларуску”, які ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў Года кнігі ў Беларусі.

Перад чытачамі выступяць:

11.00 – Уладзімір Мацвеенка і Ніна Галіноўская,

12.00 – Уладзімір Ліпскі і Анатоль Зэкаў,

13.00 – Алена Масла, Наталля Бучынская, Алена Мальчэўская і Галіна Пшонік,

14.00 – Аксана Спрынчан і Сяржук Мінскевіч,

15.00 – Уладзімір Гніламёдаў і Навум Гальпяровіч,

16.00 – Раіса Баравікова і Алесь Камоцкі,

17.00 – Юрась Пацюпа і Таіса Трафімава,

18.00 –Віктар Шніп і Людміла Рублеўская,

19.00 – Маргарыта Аляшкевіч і Арцём Кавалеўскі.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам