ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Усерасійская нарада па пытаннях работы з кніжнымі помнікамі
Глабальная сетка ААН у галіне развіцця

Сад жывапісца

Сад жывапісца
Іншыя навіны

З 13 лістапада па 20 снежня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Сад жывапісца”, прысвечаная 175-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Клода Манэ (1840–1926).


Імя мастака стала практычна сінонімам імпрэсіянізму. Менавіта яго карціна “Уражанне. Усход сонца”, рэпрадукцыя якой заняла цэнтральнае месца ў экспазіцыі, дала назву ўсёй мастацкай плыні, а сам ён быў найбольш паслядоўным, плённым і бескампрамісным сярод прадстаўнікоў свайго пакалення.

Жывапіс К. Манэ – гэта ўзвышанае пакланенне перад прыродай, імкненне перадаць прыгажосць свету сваім асобым спосабам. Яго своеасаблівае мастацкае бачанне стала асновай для жывапіснай манеры імпрэсіяністаў, якія перадавалі непасрэднае ўражанне ад прыроды, бачачы ў ёй прыгажосць зменлівасці і бязмежнасць, узнаўлялі зрокавае адчуванне яркага сонечнага святла, карыстаючыся палітрай з чыстых незмяшаных фарбаў.

На выстаўцы прадстаўлены альбомы і паштоўкі з рэпрадукцыямі твораў мастака. Сярод іх серыйныя работы – кампазіцыі “Таполі”, “Стагі сена”, выявы Руанскага сабора і інш. Асаблівую ўвагу прывабіць стэнд, прысвечаны самай знакамітай серыі позніх пано “Німфеі”, дзе адлюстраваны віды сажалак з гарлачыкамі, што плаваюць у іх.

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і артыкулы, якія знаёмяць з біяграфіяй і этапамі творчага шляху Клода Манэ.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 50 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам