ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сад жывапісца
Дзіцячы пакой запрашае

Глабальная сетка ААН у галіне развіцця

Глабальная сетка ААН у галіне развіцця
Іншыя навіны

З 12 лістапада па 15 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) дэманструецца выстаўка “Глабальная сетка ААН у галіне развіцця”, прысвечаная 50-годдзю стварэння Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.


Праграма развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН) была створана ў лістападзе 1965 года ў выніку зліцця Спецыяльнага фонду ААН, заснаванага ў 1958 годзе, і пашыранай праграмы тэхнічнай дапамогі, заснаванай у 1949 годзе. Агульнае кіраўніцтва Праграмай ажыццяўляе Выканаўчы савет у складзе 36 членаў, якія прадстаўляюць як краіны, што развіваюцца, так і развітыя. Узначальвае ПРААН адміністратар, назначэнне якога зацвярджаецца Генеральнай Асамблеяй ААН. З красавіка 2009 года пост адміністратара займае спадарыня Хелен Кларк (Новая Зеландыя). Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Нью-Ёрку.

Праграма развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН) з’яўляецца глабальнай сеткай ААН у галіне развіцця. Яна выступае ў падтрымку пераўтварэнняў і дае дзяржавам – членам ААН доступ да крыніц ведаў, практычнага вопыту і рэсурсаў з мэтай садзейнічання паляпшэнню жыцця насельніцтва. У працэсе развіцця свайго патэнцыялу краіны выкарыстоўваюць вопыт і веды персаналу ПРААН і шырокага круга яе партнёраў. Арганізацыя ажыццяўляе дзейнасць у больш за 170 краінах і тэрыторыях, аказваючы ім садзейнічанне ў пошуку рашэнняў і абмене вопытам па праблемах дэмакратычнага дзяржаўнага кіравання, скарачэння беднасці, прадухілення крызісаў і ліквідацыі іх наступстваў, пытаннях энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, барацьбы з ВІЧ/СНІДам.

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ПРААН пачалося ў 1992 годзе з адкрыцця ў Мінску пастаянна дзеючага Прадстаўніцтва ААН/ПРААН. Мандат ПРААН у Беларусі вызначаны Пагадненнем паміж Урадам Беларусі і ПРААН ад 24 верасня 1992 года. На дадзены час у сваёй дзейнасці ПРААН пацверджаны палажэннямі Дакумента краінавай праграмы на 2011–2015 гг. Праграма ажыццяўляецца па наступных тэматычных кірунках: эканамічнае развіццё і сацыяльная абарона; энергазахаванне і ахова навакольнага асяроддзя; прафілактыка распаўсюджвання ВІЧ/СНІД і барацьба з туберкулёзам; эфектыўнае і адказнае дзяржаўнае кіраванне і бяспека чалавека.

У сваёй рабоце ПРААН выкарыстоўвае рэсурсы беларускага грамадства, перш за ўсё патэнцыял урадавых устаноў на нацыянальным і дзяржаўным узроўнях, арганізацый грамадзянскага супольніцтва і прыватнага сектара. ПРААН таксама імкнецца выкарыстаць большы аб’ём замежнай дапамогі з мэтай садзейнічання Беларусі ў рашэнні названых праблем.

Асноўнай формай дзейнасці ПРААН па аказанні дапамогі Беларусі з’яўляецца праект, які ажыццяўляецца згодна з праектным дакументам (дагаворам) паміж ПРААН і іншымі партнёрамі і змяшчае план дасягнення мэт, а таксама спосаб ацэнкі іх ажыццяўлення.

Пастановай Савета Міністраў № 457 ад 1 чэрвеня 2015 г. урад Беларусі адобрыў рамачную праграму ААН па аказанні дапамогі Рэспубліцы Беларусь з мэтай развіцця (ЮНДАФ) на 2016–2020 гады. Новая рамачная праграма засяродзіць увагу на чатырох найбольш важных для краіны галінах: устойлівае эканамічнае развіццё; інклюзіўнае, адказнае і падсправаздачнае кіраванне; захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыроднага патэнцыялу, заснаванае на прынцыпах “зялёнай” эканомікі; устойлівае развіццё чалавечага капіталу з упорам на здароўе, адукацыю, сацыяльную ўключанасць і сацыяльную абарону.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў з фондаў НББ на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Асноўныя кірункі дзейнасці ПРААН:
    • эканамічнае развіццё і сацыяльная абарона;
    • энергазахаванне і ахова навакольнага асяроддзя;
    • прадухіленне распаўсюджвання ВІЧ/СНІДа і прафілактыка туберкулёзу;
    • падтрыманне дэмакратычнага кіравання, правасуддзе і правы чалавека.
  • Дзейнасць ПРААН у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін, сацыёлагам, работнікам сферы адукацыі і аховы здароўя, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ПРААН і найважнейшымі кірункамі супрацоўніцтва нашай краіны з гэтай арганізацыяй.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам