ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Фантастычная "Маладосць"
Міжнародная арганізацыя працы: 95 гадоў дзейнасці ў імя сацыяльнай справядлівасці

“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”

“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”
Іншыя навіны

З 3 красавіка па 12 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) працуе выстаўка “Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”, прымеркаваная да Светлага Хрыстовага Уваскрэсення – свята Вялікадня.


Ужо першыя хрысціяне называлі Вялікдзень святам усіх свят, “вялікім днём Госпада”. Хрыстовае Уваскрэсенне – найвышэйшая праява ўсёмагутнасці Хрыста, сцвярджэнне веры і залог нашага ўваскрэсення. Велікоднае свята з’яўляецца сэнсавым цэнтрам не толькі царкоўнай абраднасці, але і ўсяго духоўнага жыцця хрысціянства.

На кніжнай выстаўцы “Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ” прадстаўлена каля 200 самых новых кніг расійскіх і беларускіх выдавецтваў: Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, Свята-Елісавецінскага манастыра, Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, брацтва ў гонар Святога Архістратыга Міхаіла ў Мінску, Маскоўскай патрыярхіі Рускай праваслаўнай царквы, “Астрель”, “Белый город” і інш.

Экспазіцыя змяшчае энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі агульнахрысціянскай тэматыкі, кнігі пра храмы і манастыры, цудатворныя абразы, святыя мошчы і крыніцы, размешчаныя на тэрыторыі нашай краіны, пра існасць і сэнс хрысціянскага жыцця і ролю праваслаўя ў духоўным жыцці Беларусі, а таксама выданні для дзяцей па асновах праваслаўнай веры, правілах паводзін у храме і кнігі з тэкстамі малітваў.

Цэнтральнае месца займаюць выданні, якія непасрэдна датычацца свята Вялікадня, яго духоўнага сэнсу і значэння, царкоўнай абраднасці. Асобная ўвага нададзена велікоднай трапезе – традыцыйным стравам, іх сімволіцы, рэцэптам гатавання.

Выстаўка будзе цікавай не толькі для вернікаў, але і для ўсіх, хто жадае зразумець сутнасць і адчуць радасць светлага свята.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам