ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”
Удзел бібліятэкі ў праекце “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі”

Міжнародная арганізацыя працы: 95 гадоў дзейнасці ў імя сацыяльнай справядлівасці

Міжнародная арганізацыя працы: 95 гадоў дзейнасці ў імя сацыяльнай справядлівасці
Іншыя навіны

З 3 красавіка па 6 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) дэманструецца выстаўка “Міжнародная арганізацыя працы: 95 гадоў дзейнасці ў імя сацыяльнай справядлівасці”, прысвечаная юбілею арганізацыі.


Міжнародная арганізацыя працы (МАП) была створана 11 красавіка 1919 года пры Лізе Нацый у адпаведнасці з часткай 13 Версальскага дагавора, падпісанне якога паклала канец Першай сусветнай вайне. Гэта была першая міжурадавая арганізацыя, створаная для распрацоўкі канвенцый і рэкамендацый па пытаннях працоўнага заканадаўства, садзейнічання сацыяльна-эканамічнаму прагрэсу, павышэння дабрабыту людзей і абароны праў чалавека.

Вытокамі стварэння МАП з’явіліся патрабаванні міжнароднага працоўнага руху аб сацыяльнай справядлівасці і паляпшэнні ўмоў жыцця працоўных. У 1946 годзе, пасля распаду Лігі Нацый, МАП стала першым спецыялізаваным агенцтвам ААН.

Мэты і задачы МАП абвешчаны ў яе Статуце. Асноўнымі задачамі МАП з’яўляюцца:

  • распрацоўка ўзгодненай палітыкі і праграм, накіраваных на рашэнне сацыяльна-працоўных праблем;
  • прыняцце міжнародных працоўных норм у выглядзе канвенцый і рэкамендацый і кантроль за іх выкананнем;
  • дапамога краінам-удзельніцам у рашэнні сацыяльна-працоўных праблем;
  • абарона праў чалавека (на працу, на свабоду аб’яднання, на калектыўныя перагаворы, ад прымусовай працы, дыскрымінацыі і г.д.);
  • правядзенне даследаванняў і ажыццяўленне публікацый па сацыяльна-працоўных пытаннях.

Асаблівасцю МАП з’яўляецца тое, што яна працуе на аснове трыпартызму – аб’яднанні работадаўцаў і працоўных маюць у ёй роўны з урадам голас у фарміраванні палітыкі і праграм дзейнасці арганізацыі.

Вышэйшы орган МАП – Міжнародная канферэнцыя працы – склікаецца адзін раз на год. На канферэнцыі разглядаюцца і прымаюцца міжнародныя нормы ў сацыяльна-працоўнай галіне, абмяркоўваюцца пытанні, якія маюць агульнасусветнае значэнне. Выканаўчым органам МАП з’яўляецца адміністрацыйны савет, які кіруе працай арганізацыі ў перыяд паміж сесіямі канферэнцыі і вызначае парадак выканання яе рашэнняў. Функцыі сакратарыята МАП выконвае Міжнароднае бюро працы. Пры МАП дзейнічае Міжнародны інстытут сацыяльна-працоўных праблем (Жэнева) і Міжнародны вучэбны цэнтр (Турын).

Арганізацыя распрацоўвае і прымае міжнародна-прававыя акты па сацыяльна-працоўных пытаннях у форме канвенцый, пратаколаў і рэкамендацый, кантралюе практыку іх ужывання. З 1919 года было прынята 188 канвенцый, па статуце роўных міжнародным дагаворам. Акрамя гэтага, МАП выпускае шэраг перыядычных выданняў, публікуе тэматычныя манаграфіі, даследаванні і статыстычныя зборнікі.

МАП – адна з найстарэйшых і найбуйнейшых міжнародных арганізацый: удзельнікамі яе з’яўляюцца 185 дзяржаў.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам МАП з 1954 года і ратыфікавала 49 яе канвенцый, у тым ліку 8 асноватворных. Наша краіна актыўна прымае ўдзел у нарматворчай працы, распрацоўцы і рэалізацыі праграм і праектаў арганізацыі на нацыянальным узроўні.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы МАП: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Гісторыя стварэння МАП, яе асноўныя мэты і задачы.
  • Нарматворчая дзейнасць, канвенцыі і рэкамендацыі МАП.
  • Праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва МАП.
  • Навучанне, адукацыя, даследаванні і публікацыі МАП.
  • Супрацоўніцтва МАП і Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка прызначана для спецыялістаў у галіне міжнароднага і працоўнага права, эканомікі працы і сацыяльных адносін, кіраўнікоў і спецыялістаў органаў дзяржаўнай улады і прафсаюзаў, а таксама для студэнтаў, аспірантаў і навуковых работнікаў.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111