ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рэспубліканская школа дырэктараў завяршыла працу
Кніжная спадчына Скарыны цяпер і ў Музеі Гутэнберга

Новы дом, новае жыццё

Новы дом, новае жыццё
Іншыя навіны

З 14 чэрвеня па 22 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Новы дом, новая жыццё”, прысвечаная Сусветнаму дню бежанцаў.

Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН 4 снежня 2000 года (рэзалюцыя 55/76) і штогод адзначаецца 20 чэрвеня пачынаючы з 2001 года. Дзень абвешчаны як даніна павагі сіле духу і мужнасці мільёнаў людзей, якія пераадолелі неверагодныя цяжкасці, каб у складаных і нязвыклых абставінах пачаць жыццё зноўку і стаць паўнавартаснымі членамі грамадства.

Паводле міжнароднага права, бежанцы – гэта асобы, якія пакінулі свае краіны па прычыне абгрунтаванай боязі праследаванняў з-за расавай, рэлігійнай прыналежнасці, грамадзянства, палітычных поглядаў ці прыналежнасці да канкрэтнай сацыяльнай групы, якія не могуць ці не хочуць вяртацца. Многія людзі становяцца бежанцамі з-за войнаў, стыхійных бедстваў або тэхнагенных катастроф.

У сярэдзіне ХХ стагоддзя міжнародная дапамога патрабавалася прыкладна 1,25 млн бежанцаў ва ўсім свеце, уключаючы 350 тыс. бежанцаў у Еўропе, якая ўсё яшчэ змагалася з наступствамі Другой сусветнай вайны. Да канца 1950-х гадоў вузел асноўных праблем бежанцаў перамясціўся з Еўропы на іншыя кантыненты, у першую чаргу ў Афрыку. У наступныя дзесяцігоддзі геаграфія гэтай з’явы істотна пашырылася за кошт Паўднёвай Азіі, Блізкага Усходу і Балканаў. У апошнія гады назіраюцца самыя маштабныя за 70 гадоў перамяшчэнні насельніцтва праз міжнародныя межы ва ўсім свеце.

Згодна са штогадовай глабальнай статыстычнай справаздачай УВКБ ААН за 2017 год, кожную хвіліну 31 чалавек пакідае родны дом, ратуючыся ад вайны, праследавання і насілля. Больш за палову ўсіх бежанцаў у свеце – дзеці ва ўзросце да 18 гадоў. Сёння ў выніку канфліктаў або судовага пераследу бежанцаў або ўнутрана перамешчаных асоб ва ўсім свеце налічваецца больш за 68 млн чалавек.

Прызнаючы адказнасць Арганізацыі Аб’яднаных Нацый за справы бежанцаў, Генеральная асамблея ААН у 1950 годзе заснавала Упраўленне вярхоўнага камісара (УВКБ) ААН па справах бежанцаў, якое пачало сваю дзейнасць 1 студзеня 1951 года. Дзве галоўныя функцыі УВКБ – прадастаўленне бежанцам міжнароднай аховы і імкненне знайсці надзейныя рашэнні праблемы бежанцаў.

Вызначэнне прававога статусу бежанцаў змяшчаецца ў двух міжнародных дагаворах – Канвенцыі аб статусе бежанцаў 1951 года і Пратаколе да яе 1967 года. Канвенцыю ратыфікавала звыш 142 дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь, якая далучылася да Канвенцыі і Пратакола ў маі 2001 года. Наша краіна ўносіць свой уклад у міжнародныя намаганні па рашэнні праблем бежанцаў. Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Беларусі было адкрыта ў 1995 годзе. Асноўную ўвагу УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь надае аказанню садзейнічання органам дзяржаўнага кіравання ва ўдасканаленні заканадаўства ў галіне міграцыі і бежанцаў, павышэнні кваліфікацыі кадраў, забеспячэнні прававой і сацыяльнай абароны бежанцаў, спрыяе наладжванню супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб’яднаннямі па пытаннях, звязаных са становішчам бежанцаў.

Прапанаваная тэматычная выстаўка пазнаёміць чытача з дзейнасцю міжнародных, няўрадавых і праваабарончых арганізацый, накіраванай на забеспячэнне аховы бежанцаў, іх адаптацыю і інтэграцыю ў краінах, якія далі прытулак. Прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы знаёмяць з літаратурай пра становішча бежанцаў, дзейнасцю УВКБ ААН, а таксама з унутранай і знешняй палітыкай Рэспублікі Беларусь па аказанні дапамогі бежанцам у іх пошуку бяспечнага жыцця, міру і стабільнасці.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Большую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы) на рускай і англійскай мовах.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Палажэнне бежанцаў у свеце, бежанцы ў сучасным міжнародным праве
  • Роля УВКБ ААН у ахове праў бежанцаў
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і палітыка дапамогі бежанцам
  • Сістэма аховы бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь

Выстаўка прызначана для палітолагаў, юрыстаў, сацыёлагаў, супрацоўнікаў органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, навучальных і навуковых структур, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца праблемамі бежанцаў і пытаннямі міграцыі і прыстанішча.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам