ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”: экскурсія-квест
Новы дом, новае жыццё

Рэспубліканская школа дырэктараў завяршыла працу

Рэспубліканская школа дырэктараў завяршыла працу
Іншыя навіны

14 чэрвеня ў Оршы на базе ДУК “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” працягнула працу Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк.

У другі дзень адбылося тры сесійныя пасяджэнні – “Кніжнае спадчына ў публічных бібліятэках: захаванне, папулярызацыя і выкарыстанне”, “Аддаленае абслугоўванне ў публічных бібліятэках” і “Кадравае забеспячэнне дзейнасці публічных бібліятэк”.

Дакладчыкамі выступілі кіраўнікі і спецыялісты Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна, Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска, Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна, Пінскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева, Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва, Ганцавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Удзельнікі сесій абмеркавалі шэраг пытанняў, якія тычацца ўліку і захаванасці кніжных помнікаў краіны і ролі бібліятэк у папулярызацыі кніжнай спадчыны.

Шырокую цікавасць выклікалі даклады, прысвечаныя выкарыстанню віртуальных сэрвісаў для аддаленага абслугоўвання карыстальнікаў публічных бібліятэк, а таксама якаснага аналізу сайтаў бібліятэк як афіцыйнага прадстаўніцтва ў сетцы Інтэрнэт.

Ажыўлена прайшла сесія, прысвечаная кадраваму забеспячэнню бібліятэк. На ёй абмяркоўваліся асаблівасці прафесіі бібліятэкара ў сучасным свеце, роля бесперапыннай адукацыі ў фарміраванні высокакваліфікаванага спецыяліста і ўдасканаленне кадравай палітыкі ўстаноў культуры.

На афіцыйным закрыцці Школы дырэктараў удзельнікі выказалі падзяку арганізатарам за высокі ўзровень правядзення мерапрыемства і ўнеслі свае прапановы пры падвядзенні вынікаў работы.

Вынікі працы Рэспубліканскай школы дырэктараў і прынятыя рашэнні адлюстраваны ў выніковым дакуменце і будуць спрыяць далейшаму ўдасканаленню і вырашэнню праблем развіцця бібліятэчнай галіны.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам