ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
23 красавіка ў музеі “Беларуская хатка” адбудзецца адкрыццё экспазіцыі, прымеркаванай да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі
Урачыстае адкрыццё Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Несуцішны боль Чарнобыля

Несуцішны боль Чарнобыля
Іншыя навіны

З 23 красавіка па 31 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Несуцішны боль Чарнобыля”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе і 35-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС).

Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 8 снежня 2016 года (рэзалюцыя 71/125) і штогод адзначаецца 26 красавіка пачынаючы з 2017 года. Дата яго правядзення была абрана не выпадкова: менавіта ў гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая па маштабах урону і наступствах тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), у выніку якой амаль 8,4 млн чалавек падвергліся ўздзеянню радыяцыі.

Рэзалюцыя 71/125 “Доўгатэрміновыя наступствы чарнобыльскай катастрофы” была ініцыяваная і падрыхтаваная дэлегацыяй Рэспублікі Беларусь. Разам з нашай краінай суаўтарамі новага дакумента па чарнобыльскай праблематыцы сталі 60 дзяржаў свету.

У 1990 годзе Генеральная асамблея прыняла рэзалюцыю 45/190, заклікаўшы да “міжнароднага супрацоўніцтва ў справе змякчэння і пераадолення наступстваў на Чарнобыльскай АЭС”. Гэта стала пачаткам дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па адраджэнні пацярпелых тэрыторый. За мінулыя 35 гадоў арганізацыі сістэмы ААН і буйныя няўрадавыя арганізацыі і фонды ажыццявілі звыш 230 розных праектаў, звязаных з правядзеннем даследаванняў і аказаннем дапамогі ў такіх галінах, як ахова здароўя, ядзерная бяспека, сацыяльна-псіхалагічная рэабілітацыя, эканамічнае аднаўленне, навакольнае асяроддзе і вытворчасць чыстых прадуктаў. Важным дасягненнем стала ўстаноўка ў 2019 годзе новага саркафага над старым аб’ектам “Сховішча”. На ажыццяўленне гэтага праекта больш за 45 краін-донараў выдзелілі сродкі ў памеры 2,2 млрд еўра – гэта адзін з найбуйнейшых праектаў міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне ядзернай бяспекі.

Аднаўленне і пераўтварэнне Чарнобыля застаецца сур’ёзнай доўгатэрміновай задачай. Гэтая велізарная праца можа выконвацца толькі на аснове калектыўных дзеянняў усіх партнёраў на ўсіх узроўнях. Сістэма Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па-ранейшаму цвёрда адданая справе поўнага аднаўлення і ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў. Гэты працэс заснаваны на прымяненні наватарскіх падыходаў у супрацоўніцтве з урадамі Беларусі, Расіі і Украіны і забеспячэнні таго, каб спадчына Чарнобыля служыла для стварэння больш бяспечнага асяроддзя ва ўсім свеце і ў інтарэсах усіх людзей.

Прапанаваная ўвазе карыстальнікаў выстава, знаёміць з дакументамі, сярод якіх манаграфіі, навуковыя даклады, матэрыялы міжнародных навуковых канферэнцый і даследаванняў, у якіх змяшчаецца інфармацыя, аб сацыяльна-эканамічных, псіхалагічных, экалагічных наступствах Чарнобыльскай катастрофы. У экспазіцыі прадстаўлены зборнікі ўспамінаў ліквідатараў аварыі, а таксама дакументы, якія пазнаёмяць чытача з мерамі, якія робяць урады, установы сістэмы ААН, арганізацыі грамадзянскай супольнасці для пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

На выставе прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай, беларускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Аварыя на ЧАЭС: маштабы трагедыі
  • Экалагічныя і сацыяльна-эканамічныя наступствы чарнобыльскай катастрофы
  • Сацыяльна-медыцынскія наступствы аварыі на ЧАЭС
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і міжнародная дапамога ў пераадоленні наступстваў аварыі і аднаўленні пацярпелых рэгіёнаў

Выстава будзе цікавая медыцынскім работнікам, эколагам, сацыёлагам, эканамістам, спецыялістам у галіне атамнай энергетыкі, міжнароднага права і міжнародных адносін, студэнтам і выкладчыкам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі, звязанымі з чарнобыльскай трагедыяй і яе наступствамі.

Карысныя спасылкі

Дакументы
Рэзалюцыі

  • Рэзалюцыя аб абвяшчэнні 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе (A/RES/71/125)
  • Умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і каардынацыя намаганняў у справе вывучэння, змякчэння і мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы (A/RES/68/99)
  • Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі аб правядзенні 26 красавіка 2011 года спецыяльнага памятнага пасяджэння асамблеі, прысвечанага гадавіне чарнобыльскай катастрофы (A/RES/65/131)
  • Зварот Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сувязі з 25-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (S/2011/45)

Канвенцыі і дэкларацыі

Дадатковыя даклады


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам