ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Святое адвечнае хараство
Несуцішны боль Чарнобыля

23 красавіка ў музеі “Беларуская хатка” адбудзецца адкрыццё экспазіцыі, прымеркаванай да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23 красавіка ў музеі “Беларуская хатка” адбудзецца адкрыццё экспазіцыі, прымеркаванай да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі
Іншыя навіны

23 красавіка ў музеі “Беларуская хатка” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “На струнах душы”.

Выстава прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі (Самуіла Яфімавіча Плаўніка). Шматгранны талент генія раскрываецца праз экспанаты выставы. Паэт, які першым стаў пісаць “белыя вершы” і верлібры, чые паэтычныя творы ўзгадаваныя на беларускай глебе, напітаныя фальклорна-міфалагічнымі крыніцамі, напоўненыя любоўю да роднай зямлі і беларускага народа. Празаік, які стварыў запамінальныя вобразы ў лірычных імпрэсіях, апавяданнях, аповесцях. Драматург, сцэнічнае ўвасабленне твораў якога ўражвае сваёй яскравасцю і глыбінёй. Дзіцячы пісьменнік, што знайшоў воклік у душы кожнага дзіцяці. Змітрок Бядуля – рэдактар, публіцыст, крытык, перакладчык. Яго неацэнная літаратурная спадчына захоўваецца ў фондах розных музеяў. Але зараз з’явілася магчымасць пазнаёміцца з рукапіснымі аўтографамі яго твораў, фотаздымкамі, дакументамі, эпісталярыямі. Выстава разгарнецца ў доме, дзе з канца 1915 па 1919 год жыў Змітрок Бядуля, а цяпер знаходзіцца музей “Беларуская хатка”.

Экспанаванне працягнецца з 23 красавіка па 31 жніўня 2021 года.

Кантактны тэлефон: (8 017) 375 52 13.

Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам