ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бібліятэчнае велападарожжа, альбо Cycling for libraries 2013
Старонкі жыцця Максіма Горкага

Наперад у мінулае

Наперад у мінулае
Іншыя навіны

З 25 ліпеня па 12 жніўня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Наперад у мінулае”, прысвечаная 70-годдзю беларускай мастацтвазнаўцы Надзеі Фёдараўны Высоцкай.


Доктар мастацтвазнаўства (1994), прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1998), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у сферы навукі і тэхнікі (1996), загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (1980–2006),Надзея Фёдараўна Высоцкая з’яўляецца аўтарамзвыш 500 навуковых каталогаў, манаграфій, брашур, артыкулаў, праграм і метадычных рэкамендацый. Кола навуковых інтарэсаў даследчыцы – выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII–XVIII стст., праблемы ўсеагульнай гісторыі мастацтваў, праваслаўная, каталіцкая агіяграфія, іканаграфія, сувязі мастацтва Беларусі з рускай і еўрапейскай культурамі, пытанні рэстаўрацыі і кансервацыі, атрыбуцыі, экспертызы і ацэнкі помнікаў XII–XVIII стст.

Вучонай распрацаваны канцэпцыі 60 выставак старажытнабеларускага мастацтва ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Галандыі, у тым ліку “Нясвіжская калекцыя Радзівілаў” (Мінск, 2004). Яна была кіраўніком 70 навуковых экспедыцый у Беларусі, дзякуючы якім 1988 экспанатаў XV–XX стст. знайшлі сваё месца ў фондах дзяржаўных музеяў Рэспублікі Беларусь. Прымала актыўны ўдзел у шматлікіх навуковых канферэнцыях, якія праходзілі ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Францыі і іншых краінах. Надзея Фёдараўна шмат і плённа займаецца педагагічнай дзейнасцю ў вышэйшых навучальных установах Беларусі, Расіі, Іспаніі, Італіі, Англіі.

На выставачных стэндах прадстаўлены навуковыя працы аўтара: “Изучение памятников искусства Беларуси XIV–XVIII вв.” (1994), “Искусство Беларуси XI–XVIII вв.” (1994–2000), альбомы “Живопись Беларуси ХII–XVIII вв.: фреска, икона, портрет” (1980, у суаўтарстве з Т. Карповіч), “Пластика Беларуси XII–XVIII вв.” (1983), “Декоративно-прикладное искусство Беларуси XII–XVIII вв.” (1984), “Живопись барокко Беларуси XVI–XVIII вв.” (2003), шматлікія выданні “Иконопись Беларуси XV–XVIII вв.” і інш. Сярод экспанатаў выстаўкі – аўтарэфераты кандыдацкай і доктарскай дысертацый Н. Высоцкай, зборнікі навуковых канферэнцый, артыкулы, паштоўкі, рэпрадукцыі, а таксама выданні, у якіх Надзея Фёдараўна выступала як рэдактар, рэцэнзент і кансультант.

Адзін з раздзелаў экспазіцыі пазнаёміць наведвальнікаў з даведачнымі выданнямі і публікацыямі, якія змяшчаюць матэрыялы пра юбіляра, фатаграфіі з сямейнага архіва.

Усяго ж на выстаўцы экспануецца звыш 80 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам