ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Глыбіні слова і музыкі
Прэзентацыя кнігі аб дзяржаўнай і эканамічнай мадэлі Беларусі

Люблю Беларусь!

Люблю Беларусь!
Іншыя навіны

З 1 лютага па 31 мая ў галерэі "Атрыум" ладзіцца выстаўка «Люблю Беларусь!», прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863–1864 гг. і 175-годдзю з дня нараджэння К. Каліноўскага.


Мысліцель, публіцыст, рэвалюцыянер-дэмакрат, кіраўнік гераічнага паўстання Кастусь Каліноўскі ўпісаў яскравую старонку ў гісторыю вызваленчага руху і культуры беларускага народа. Каліноўскі абгрунтаваў неабходнасць барацьбы за палітычнае і духоўнае разняволенне беларускага народа, прапанаваў ідэю стварэння суверэннай дэмакратычнай дзяржавы, у аснову якой пакладзены канстытуцыйны і парламенцкі вопыт заходнееўрапейскіх краін.

Кастусь Каліноўскі (Вікенцій-Канстанцін Сымонавіч Каліноўскі) нарадзіўся 2 лютага 1838 г. у вёсцы Мастаўляны Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча) у мнагадзетнай шляхецкай сям’і.

У 1847 г. Кастусь паступіў у Свіслацкую гімназію. Гэта была адна з лепшых школ Гродзенскай губерні. Навучэнне ў Свіслацкай гімназіі аказала моцны ўплыў на фарміраванне светапогляду маладога чалавека.

Летам 1856 г. браты Віктар і Кастусь Каліноўскія пераехалі ў Пецярбуг, дзе Кастусь стаў студэнтам юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта. У час вучобы ён захапляецца ідэямі класічнай нямецкай філасофіі і заходнееўрапейскага ўтапічнага сацыялізму, цікавіцца культурай славянскіх народаў. Кастусь з братам уваходзілі ў нелегальны гурток З. Серакоўскага і Я. Дамброўскага, які знаходзіўся пад ідэйным уплывам лепшых традыцый нацыянальна-вызваленчага руху як Польшчы, так і Расіі. Пасля заканчэння ўніверсітэта вярнуўся на Беларусь.

Вяртанне на радзіму супала з абвяшчэннем сялянскай рэформы, ростам сялянскіх выступленняў, абвастрэннем палітычнай сітуацыі ў Расіі і Польшчы. Восенню 1861 г. Каліноўскі ўвайшоў у склад Камітэта руху – віленскага цэнтра па падрыхтоўцы ўзброенага паўстання на Беларусі і ў Літве, які пазней быў перайменаваны ў Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). У 1862 г. заснаваў нелегальную друкарню і наладзіў выпуск першай беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда». Калі ў ноч на 23 студзеня 1863 г. у Польшчы выбухнула ўзброенае паўстанне, ЛПК прыняў рашэнне падтрымаць яго і абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і заклікаў насельніцтва да ўзброенай барацьбы з самадзяржаўем.

Пасля падаўлення паўстання Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны 10 сакавіка 1864 г. у Вільні. Адзін з самых любімых нацыянальных герояў беларускага народа – Кастусь Каліноўскі пражыў усяго 26 гадоў, але зрабіў столькі, што памяць аб ім перажыве вякі.

Паўстанне 1863 г. – неад’емная частка гістарычнай свядомасці беларускага народа. Яно апаліла сваім полымем біяграфіі пачынальнікаў нашай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Вярыгі-Дарэўскага, Ф. Багушэвіча, В. Каратынскага і іншых.

Кастусь Каліноўскі ўжо больш за сто гадоў прыцягвае ўвагу даследчыкаў розных краін і народаў. Вядома больш за 600 прац, апублікаваных як ў нашай краіне, так і за яе межамі. Своеасаблівы летапіс гераічнага жыцця К. Каліноўскага і падзей 1863–1864 гг. прадстаўлены на юбілейнай кніжна-ілюстрацыйнай выстаўцы. Экспазіцыю складаюць каля 100 дакументаў, выдадзеныя на працягу ХІХ–ХХІ ст. Сярод іх даведачныя, навуковыя, навукова-метадычныя, літаратурна-мастацкія, нотныя і ілюстрацыйныя выданні.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам