ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Люблю Беларусь!
Мастацкі праект “Свет за акном”

Прэзентацыя кнігі аб дзяржаўнай і эканамічнай мадэлі Беларусі

Іншыя навіны

1 лютага ў 16.00 у галерэі “Атрыум” адбудзецца прэзентацыя кнігі “Беларусь: дзяржаўная і эканамічная мадэль”.


Аўтары выдання – члены экспертнай групы Еўрапейскага цэнтра геапалітычнага аналізу: прэзідэнт ЕЦГА, галоўны рэдактар партала geopolityka.org Марцін Дамагала; генеральны дырэктар ЕЦГА, кандыдат палітычных навук, экс-дэпутат Сойма Матэуш Піскорскі; віцэ-прэзідэнт ЕЦГА, кандыдат палітычных навук Серадзан Пшэмыслаў; віцэ-прэзідэнт ЕЦГА, кандыдат эканамічных навук Мар’ян Шалуха. Аўтарскі калектыў у рамках дзейнасці цэнтра ажыццяўляе даследчыя праграмы “Беларусь”.

У кнізе “Беларусь: дзяржаўная і эканамічная мадэль” прадстаўлена аб’ектыўная навуковая карціна Беларусі з пункта гледжання палітолагаў, эканамістаў і гісторыкаў без палітычных стэрэатыпаў і ідэалагічна матываваных прадузятасцей.

Праект рэалізаваны пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Аналітычнага цэнтра ЕсооМ.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам