ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Важкасць слова
Люблю Беларусь!

Глыбіні слова і музыкі

Глыбіні слова і музыкі
Іншыя навіны

З 1 лютага па 19 сакавіка ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) ладзіцца выстаўка “Глыбіні слова і музыкі”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара А.С. Даргамыжскага.


Творчасць Аляксандра Сяргеевіча Даргамыжскага (1813–1869) аказала істотны ўплыў на развіццё рускага музычнага мастацтва XIX ст. Разам з Міхаілам Глінкай ён з’яўляецца заснавальнікам рэалістычнага напрамку ў рускай музыцы, паслядоўнікамі якога сталі многія кампазітары.

У цэнтры творчых інтарэсаў кампазітара была камерна-вакальная музыка – рамансы, песні, арыі, дуэты. Асноўным сродкам стварэння пэўнага індывідуальнага вобраза для яго служыла прайграванне жывых інтанацый чалавечага маўлення. Сваё мастацкае крэда ён выдатна вызначыў у словах: “Хачу, каб гук непасрэдна выражаў слова. Хачу праўды”.

Аляксандр Даргамыжскі пашырыў сферу вакальнай лірыкі, узбагаціў яе жанры. Ствараючы песні і рамансы, ён звяртаўся да паэзіі М. Лермантава, А. Кальцова, А. Дэльвіга, В. Жукоўскага, але больш за ўсіх – да вершаў А. Пушкіна. Пушкінскія творы ўзяты ў аснову опер, шматлікія вершы вялікага паэта ён паклаў на музыку.

Кампазітар быў наватарам у плане опернай мовы, стварыў новы жанр рускай оперы – народна-бытавую псіхалагічную драму, упершыню ўвасобіў у музыцы тэму сацыяльнай няроўнасці. Ён таксама пісаў інструментальныя п’есы, працаваў у галіне сімфанічнай музыкі.

Адкрываюць экспазіцыю нотныя выданні шэрагу лепшых рамансаў кампазітара, у тым ліку "Я Вас любил", "Юноша и дева”, "Ночной зефир”, “Титулярный советник", “Старый капрал”, “Мельник”, фантазія для голасу з фартэпіяна “Свадьба”. Сярод экспанатаў – галоўны твор А. Даргамыжскага – опера “Русалка” (1856), а таксама опера-балет “Праздник Вакха” (1848), оперы “Эсмеральда” (1841), “Каменный гость” (1869), урыўкі з няскончанай оперы “Рогдана”. На выставачных стэндах – сачыненні для сімфанічнага аркестра: “Баба-Яга, или С Волги nach Riga” (1862), “Малороcсийский казачок” (1864), “Чухонская фантазия” (1867), а таксама “Полное собрание вокальных ансамблей и хоров”, “Собрание сочинений для фортепиано” і інш.

Другая частка экспазіцыі – аўдыядакументы з творамі кампазітара з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Наведвальнікі могуць паслухаць арыі, рамансы і песні Аляксандра Сяргеевіча ў выкананні Яўгенія Несцярэнкі, Марыі Максакавай, Аляксандра Вядзернікава, Тамары Сіняўскай, Канстанціна Плужнікава, Ламары Чконіі і інш.

Завяршаюць экспазіцыю даведачныя выданні і кнігі пра жыццё і творчасць кампазітара.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў, у ліку якіх ілюстрацыйны матэрыял.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам