ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
ХХ Міжнародная канферэнцыя “Крым”
Беларускае слова не будзе для камп'ютара чужым?

Летапіс жыцця народа

Летапіс жыцця народа
Іншыя навіны

З 20 чэрвеня па 26 жніўня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Летапіс жыцця народа”, прысвечаная 85-годдзю Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.


Беларускі кінематограф нарадзіўся ў снежні 1928 г. як “Белдзяржкіно”. Першыя карціны заснавальнікі нацыянальнага кіно Ю. Тарыч і У. Корш-Саблін стваралі ў Ленінградзе, бо свая вытворчая база ў той час адсутнічала.

З 1926 па 1940 г. у беларускі кінематограф прыйшлі рэжысёры, чые работы заклалі яго аснову і спрыялі адлюстраванню эпохі ў героіка-эпічнай форме. У сталіцу кінастудыя пераехала ў 1939 г., а з 1946-га атрымала назву “Беларусьфільм”.

Нацыянальны кінематограф дасягнуў росквіту ў 1950–1960-я гг. У той перыяд быў створаны залаты фонд беларускага кіно: “Чырвонае лісце”, “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Альпійская балада”, “Я родам з дзяцінства” і інш. Гэта была эпоха разнастайнасці тэм, жанраў, стылявых рашэнняў, нетрадыцыйнага прачытання класікі. Менавіта тады ў кожны дом прыйшоў тэлевізійны шматсерыйны фільм. Шырокае прызнанне сярод гледачоў атрымалі тэлефільмы “Руіны страляюць”, “Дзяржаўная граніца”, “Пра Чырвоную Шапачку”, “Бацькі і дзеці”.

Перыяд творчага ўздыму нацыянальнага кіно прыйшоўся на 1970-я гг. і непарыўна звязаны з імёнамі, якія сталі класікай беларускага кінематографа: В. Турава, І. Дабралюбава, В. Рыбарава, Л. Нячаева, М. Пташука, В. Рубінчыка, В. Нікіфарава. У тыя гады кінастудыя выпускала звыш 100 фільмаў у год – ігравых, дакументальных, мультыплікацыйных. Гэта перыяд экранізацыі бясцэнных шэдэўраў беларускіх пісьменнікаў І. Мележа, А. Макаёнка, В. Быкава, У. Караткевіча, І. Шамякіна, А. Адамовіча, І. Чыгрынава. Дастаткова назваць “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Знак бяды”, “Ідзі і глядзі”, “Дзікае паляванне караля Стаха”.

На выстаўцы шырока прадстаўлены даведачныя выданні, кнігі, артыкулы, прысвечаныя беларускаму кінамастацтву. Сярод экспануемых дакументаў можна ўбачыць рэжысёрскія сцэнарыі вядомых карцін “Магіла льва” (рэжысёр. В. Рубінчык), “Наш браняпоезд” (рэжысёр М. Пташук), “Запіскі паляўнічага” і “Завеі, снежань” (рэжысёр В. Тураў) і інш. Выставачныя стэнды таксама пазнаёмяць наведвальнікаў з фестывальнымі афішамі 1980-х гг. Дапаўняюць экспазіцыю мультымедыйныя выданні, прагляд якіх магчымы на абсталяванні, устаноўленым у зале.

Усяго ж у экспазіцыі прадстаўлена звыш 80 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

 

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам