ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Летапіс жыцця народа
Візіт дэлегацыі Сібірскай федэральнай акругі

Беларускае слова не будзе для камп'ютара чужым?

Беларускае слова не будзе для камп'ютара чужым?
Іншыя навіны

Як было б добра: робіш нейкія нататкі ад рукі, а яны адразу пераўтвараюцца ў электронны фармат.


Не трэба ніякай клавіятуры. Проста пішаш, як звычайна, – і ўсё. Тэхналогіі, якія дазваляюць гэта рабіць, ужо існуюць. Зразумела, што ў першую чаргу такое было зроблена для англійскай і іншых моў з лацінскім алфавітам. Але прыйшла чарга і беларускай.

Ліліян Саван, спецыяліст французскай кампаніі VіsіоnОbjесts, якая спецыялізуецца на распазнаванні рукапісных тэкстаў, днямі пабываў у Беларусі, каб атрымаць як мага больш узораў почыркаў беларусаў. Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны стала партнёрам гэтай ініцыятывы і дапамагло ў яе ажыццяўленні. Тры дні ў офіс Таварыства прыходзілі людзі, неабыякавыя да роднага слова. Яны запаўнялі спецыяльныя анкеты на беларускай мове лічбавымі асадкамі, якія запаміналі почырк кожнага ўдзельніка. Усё гэта рабілася для таго, каб работнікі VіsіоnОbjесts маглі пачаць працу па распазнаванні камп'ютарам і беларускай рукапіснай мовы. "Мэта праекта – сабраць прыклады почыркаў як мага большай колькасці людзей: мужчын і жанчын, старых і маладых. Пры дапамозе лічбавых асадак запісваецца працэс напісання літар, лічбаў і іншых знакаў ад кожнага ўдзельніка", – распавядае Ліліян Саван.

Падобная праца праводзіцца кампаніяй па ўсім свеце: "Мы працуем не толькі з Беларуссю. Гэта і англійская, і японская, і мангольская, і шмат іншых моў. Нам асабліва цікава працаваць з мовамі, якія не маюць шырокага распаўсюду, каб захаваць іх. Такой з'яўляецца і беларуская. Мая праца заключаецца ў тым, што я павінен вандраваць па свеце і прасіць людзей пісаць", – прызнаецца спецыяліст.

Дарэчы, спадар Ліліян лічыць, што будучыня не толькі за лічбавымі формамі захавання інфармацыі: "Рукапісы будуць існаваць таксама. Сёння, зразумела, людзі ўсё больш карыстаюцца планшэтамі, смартфонамі і іншай тэхнікай. Але ўсе гэтыя прыстасаванні маюць пэўныя абмежаванні. Вы заўсёды маеце патрэбу ў напісанні чаго-небудзь. З дапамогай ручкі, пальца, алоўка. І часам бывае, што напісаць нешта рукой значна прасцей і хутчэй, чым з дапамогай нейкіх тэхнічных прыстасаванняў. Аднак пасля гэтага часта даводзіцца пераводзіць усё ў лічбавы фармат з дапамогай камп'ютараў. Мы працуем для таго, каб чалавек мог пісаць сваёй рукой, як звычайна, а спецыяльная праграма адразу пераводзіла б гэта ў патрэбны фармат. Гэта вельмі эканоміць час. Такія магчымасці будуць вельмі карыснымі для адукацыі". І сапраўды: замест таго, каб дзецям парушаць сваю маторыку на клавіятуры, лепей яны будуць пісаць, як на звычайнай паперы, а потым тэкст будзе пераводзіцца ў электронны выгляд.

Хочацца таксама спадзявацца, што ўсё гэта – першая прыступка на шляху да таго, што і беларуская мова будзе даступнай для карыстання ў найноўшай тэхніцы. Але праца яшчэ далёка не завершана. Адбыўся толькі пачатковы этап. Праект не абмежаваны па часе, ён перманентны: чым больш будзе ўдзельнікаў, тым больш якасным будзе распазнанне рукапісаў. Напэўна, у многіх беларусаў яшчэ з'явіцца магчымасць пакінуць у гісторыі сваё ўласнае беларускае слова для карысці мовы і нацыі.

Аўтар артыкула: Уладзіслаў Кулецкі.

Крыніца: газета "Звязда"

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам