ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка ў рамках Сусветнага кангрэса рускай прэсы
Летапіс жыцця народа

ХХ Міжнародная канферэнцыя “Крым”

ХХ Міжнародная канферэнцыя “Крым”
Іншыя навіны

8–16 чэрвеня ў Судаку (Украіна) прайшла юбілейная Міжнародная канферэнцыя “Крым-2013: Бібліятэкі і інфармацыйныя рэсурсы ў сучасным свеце навукі, культуры, адукацыі і бізнесу”.


Тэма канферэнцыі была сфармулявана як “20 гадоў Канферэнцыі «Крым»: вынікі і перспектывы бібліятэчна-інфармацыйнай інтэграцыі і кааперацыі”. У яе рабоце ўзялі ўдзел каля 1 000 спецыялістаў з 26 краін.

Асноўнымі праблемна-тэматычнымі кірункамі работы канферэнцыі сталі: бібліятэка будучага ў лічбавую эпоху, сусветная інфармацыйная інфраструктура, міжбібліятэчная кааперацыя і праекты міжнароднага супрацоўніцтва; нацыянальныя бібліятэкі і нацыянальныя інфармацыйныя рэсурсы; узаемадзеянне бібліятэк, кнігавыдаўцоў і кніжнага рынку; электронныя бібліятэкі і электронныя рэсурсы; аўтаматызаваныя бібліятэчныя сістэмы і інфармацыйныя тэхналогіі і інш.

Дэлегацыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) была прадстаўлена першым намеснікам дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Далгаполавай А.Е., галоўным рэдактарам рэдакцыі перыядычных выданняў і выданняў з працягам Кірухінай Л.Г., загадчыкам аддзела камплектавання электронных інфармацыйных рэсурсаў Лапо В.П.

Удзельнікі дэлегацыі выступілі з наступнымі дакладамі:

Супрацоўнікі НББ узялі ўдзел у шэрагу дыскусій, прэзентацый рэсурсаў і прафесійных выданняў, а таксама імі былі праведзены перагаворы аб удзеле ў кастрычніку прадстаўнікоў замежных кампаній, выдавецтваў, вытворцаў праграмнага забеспячэння і інфармацыйных прадуктаў для бібліятэк у міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры” і ў выстаўцы электронных інфармацыйных рэсурсаў і сервісаў для навукі, культуры, адукацыі, якая арганізуецца НББ у яго рамках вышэйназванага кангрэса.

Інфармацыйны ліст канферэнцыі “Крым-2013”.

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам