ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Быць бібліятэкарам і музейшчыкам – не сумна
“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”

Кніжная культура і міжнародная ахова аўтарскіх праў

Кніжная культура і міжнародная ахова аўтарскіх праў
Іншыя навіны

З 1 па 30 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Кніжная культура і міжнародная ахова аўтарскіх праў”, прысвечаная Сусветнаму дню кніг і аўтарскага права.


Гэты Дзень адзначаецца штогод 23 красавіка, пачынаючы з 1996 года. Ён быў абвешчаны на 28-й сесіі ЮНЕСКА 15 лістапада 1995 года (Рэзалюцыя 28 C/3.18).

Мэтай святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права стала ўзмацненне ўвагі як урадавых органаў, так і шырокай публікі да кніг, як да крыніц атрымання ведаў, сродкаў выражэння і камунікацыі, якія застаюцца асновай актыўнай адукацыі і крытычнага мыслення, нягледзячы на хуткае развіццё больш складаных крыніц інфармацыі.

Кніга – гэта акно ў свет культурнай разнастайнасці, мост, які злучае розныя цывілізацыі ў часе і прасторы. Кніга мае велізарнае значэнне для захавання і прымнажэння культуры кожнай дзяржавы. Яна дапамагае зберагаць і ўзбагачаць культурную спадчыну чалавецтва.

Сёлета Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права адзначаецца ўжо ў 20-ты раз. За гэты працяглы перыяд свята зрабіла сябрамі кніг вялікую колькасць людзей, якія належаць да розных культур на ўсіх кантынентах.

Пачаўшыся са сціплых мерапрыемстваў, гэты Дзень ператварыўся ў буйное прафесійнае свята для ўсіх, хто працуе ў галіне кнігі і аўтарскага права. Сёння Дзень кнігі святкуюць у больш як сто краінах мільёны людзей, аб’яднаных у сотні розных асацыяцый, яго адзначаюць у школах, дзяржаўных установах, прафесійных арганізацыях і на прыватных прадпрыемствах. Штогод колькасць розных ініцыятыў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага свята, расце. Самыя папулярныя з іх – гэта кніжныя кірмашы, выстаўкі, публічныя чытанні твораў сусветных класікаў і розныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы.

Існуе яшчэ адна традыцыя. Кожны год ЮНЕСКА і іншыя міжнародныя арганізацыі, што прадстаўляюць тры асноўныя галіны кніжнай індустрыі – выдаўцоў, кнігагандляроў і бібліятэкі, выбіраюць Сусветную кніжную сталіцу на адзін год, які пачынаецца з 23 красавіка. Сёлета гэтага звання ўдастоены польскі горад Вроцлаў, які стане Сусветнай сталіцай кнігі ЮНЕСКА “ў сувязі з высокай якасцю і вялікай разнастайнасцю, якімі вылучаецца яго праграма”, “у знак асобай увагі, якая надаецца ўдзелу шырокіх мас, а таксама садзейнічанню выдавецкім, кнігагандлёвым галінам прамысловасці і бібліятэкам на рэгіянальным і міжнародным узроўнях”, заявіла гендырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава.

Развіццё кніжнай справы неаддзельнае ад аўтарскага права, без якога кнізе не заняць свайго законнага месца. Аўтарскае права забяспечвае юрыдычныя рамкі, якія садзейнічаюць стварэнню спрыяльных умоў для развіцця кніжнай справы і маральнай і маёмаснай аховы інтэлектуальных твораў і іх стваральнікаў.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы такіх міжнародных арганізацый, як ААН, ЮНЕСКА, САІУ, Еўрапейскі саюз, Савет Еўропы на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Кніга і яе роля ў сучасным грамадстве.
  • Кніжная культура, культурная палітыка ў свеце.
  • Аўтарскае права. Дзейнасць Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).
  • Міжнародныя канвенцыі, дагаворы і пагадненні ў галіне кнігавыдавецтва, распаўсюджвання кніг і аўтарскага права.
  • Ахова аўтарскага права, кніжная і выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая журналістам, выдаўцам, бібліятэкарам, аўтарам, работнікам кніжнай сферы, а таксама юрыстам, прадпрымальнікам і ўсім, хто цікавіцца выдавецкай справай, аховай і праблемамі аўтарскага права.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Сістэма ААН

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ)

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам