ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніжная культура і міжнародная ахова аўтарскіх праў
Візіт членаў міжнароднага жаночага клуба

“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”

“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”
Іншыя навіны

З 1 красавіка па 29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) працуе выстаўка, прымеркаваная да Светлага Хрыстовага Уваскрэсення – свята Вялікадня.


Ужо першыя хрысціяне называлі Вялікдзень святам усіх свят, “вялікім днём Госпада”. Хрыстовае Уваскрэсенне – найвышэйшая праява ўсёмагутнасці Хрыста, сцвярджэнне веры і залог нашага ўваскрэсення. Велікоднае свята з’яўляецца сэнсавым цэнтрам не толькі царкоўнай абраднасці, але і ўсяго духоўнага жыцця хрысціянства.

На кніжнай выстаўцы “Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ” прадстаўлена каля 100 найноўшых кніг расійскіх і беларускіх выдавецтваў: Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, Свята-Елісавецінскага манастыра, Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, брацтва ў гонар Святога Архістратыга Міхаіла ў Мінску, Маскоўскай патрыярхіі Рускай праваслаўнай царквы, “Астрель”, “Белый город” і інш.

Экспазіцыя змяшчае энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі агульнахрысціянскай тэматыкі, кнігі пра храмы і манастыры, цудатворныя абразы, святыя мошчы і крыніцы, размешчаныя на тэрыторыі нашай краіны, пра існасць і сэнс хрысціянскага жыцця і ролю праваслаўя ў духоўным жыцці Беларусі, а таксама выданні для дзяцей па асновах праваслаўнай веры, правілах паводзін у храме і кнігі з тэкстамі малітваў.

Цэнтральнае месца займаюць выданні, якія непасрэдна датычацца свята Вялікадня, яго духоўнага сэнсу і значэння, царкоўнай абраднасці. Асобная ўвага нададзена велікоднай трапезе – традыцыйным стравам, іх сімволіцы, рэцэптам гатавання.

Выстаўка будзе цікавай не толькі для вернікаў, але і для ўсіх, хто жадае зразумець сутнасць і адчуць радасць светлага свята.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам