ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Музычная культура Беларусі
Кампазітар-лірык

Кніга-юбіляр

Кніга-юбіляр
Іншыя навіны

У рамках экспазіцыі “Брама кніжных скарбаў” з 6 кастрычніка ў музеі кнігі (пам. 348) размешчана выстаўка “Кніга-юбіляр” да 120-годдзя першай публікацыі папулярнага зборніка Р. Кіплінга “Другая кніга джунгляў” (1895).


Джозеф Рэдзьярд Кіплінг (1865–1936) – вядомы англійскі пісьменнік, паэт, навеліст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1907). Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яго нараджэння.

На выстаўцы прадстаўлены рэдкія выданні лепшых зборнікаў аўтара “Кніга джунгляў” і “Другая кніга джунгляў” канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Найбольш адметная кніга – першае прыжыццёвае выданне зборніка “Другая кніга джунгляў”, якое надрукавана ў Лондане ў 1895 годзе. Пераплёт экзэмпляра, застаўкі, канцоўкі і буквіцы аформлены бацькам пісьменніка Дж. Л. Кіплінгам, таленавіты мастаком, скульптарам і дэкаратарам. Большасць старонкавых ілюстрацый стварылі амерыканскія мастакамі У.Г. Дрэйк (W.H. Drake) і П. Фрэнзэні (P. Frenzeny).

У экспазіцыі дэманструюцца таксама парыжскія выданні абодвух зборнікаў пачатку ХХ ст. у найбольш вядомым перакладзе на французскую мову Л. Фабуле (L. Fabulet) і Р. д’Юм’ера (R. d’Humières), ілюстраваныя каляровымі выявамі жывапісца Г. Дэлуэрмоза (H. Deluermoz), а таксама чорна-белымі малюнкамі мастака-анімаліста Р. Рэбусэна (R. Reboussin).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 22, 293 25 85.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам