ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кнігі Таццяны Шамякінай
Кніга-юбіляр

Музычная культура Беларусі

Музычная культура Беларусі
Іншыя навіны

З 8 кастрычніка да 11 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Музычная культура Беларусі”, прымеркаваная да Дня работнікаў культуры.


Да свята работнікаў культуры традыцыйна ладзяцца кніжныя выстаўкі, прысвечаныя розным напрамкам беларускай культуры. Тэма сёлетняй выстаўкі выбрана ў сувязі з аб'яўленым ЮНЕСКА Годам Агінскага.

Музычная культура ахоплівае розныя бакі духоўнай дзейнасці грамадства і творчай самарэалізацыі чалавека. Яна непасрэдна звязана з культурна-гістарычным развіццём грамадства. З цягам часу творчы патэнцыял, багацце форм, жанраў узрасталі і сістэма музычнай культуры станавілася адной з асноў музычна-гістарычнага працэсу. Гэта спрыяла плённаму развіццю творчага патэнцыялу культуры ў цэлым.

На выстаўцы “Музычная культура Беларусі” прадстаўлена больш за 150 дакументаў: даведачныя і энцыклапедычныя выданні, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі, зборнікі артыкулаў, матэрыялы навуковых канферэнцый, альбомы, буклеты па гісторыі і сучасным стане музычнай культуры Беларусі.

Экспануюцца кнігі, якія датычацца тэатральнай, сімфанічнай, камернай музыкі, вакальнага, інструментальнага і вакальна-інструментальнага выканання, ад класічных напрамкаў да рок-музыкі.

Прадставіцца магчымасць пабачыць буклеты, якія пазнаёмяць з ўстановамі адукацыі і падрыхтоўкі творчых кадраў.

Прадстаўнікам беларускай акадэмічнай музыкі прысвечана навукова-папулярнае выданне Т.Г. Мдзівані і В.Р. Гудзей-Каштальян “Композиторы Беларуси”. Біяграфічныя партрэты І.М. Лучанка, Я.А. Глебава, С.А. Картэса, А.Ю. Мдзівані прыведзены ў аўтарскай серыі Т.Г. Мдзівані “Современные белорусские композиторы”.

Асобны раздзел выстаўкі прадстаўляе культурную сталіцу Беларусі 2015 года – горад Брэст і яго музычна-тэатральныя падзеі. Гісторыя горада налічвае амаль 1000 гадоў. Ён уваходзіць у тройку найстарэйшых гарадоў краіны разам з Полацкам і Туравам. З Брэстам таксама звязаны пачатак нотадрукавання на тэрыторыі Беларусі.

Экспануемыя выданні будуць спрыяць вывучэнню айчыннай музычнай спадчыны і здабыткаў сучаснага беларускага мастацтва.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам