ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніга-юбіляр
Слова пачуццямі жыве

Кампазітар-лірык

Кампазітар-лірык
Іншыя навіны

З 6 кастрычніка па 18 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Кампазітар-лірык", прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння М.В. Анцава.


Кампазітар і педагог Міхаіл Васільевіч Анцаў нарадзіўся ў Смаленску 30 верасня (12 кастрычніка) у 1865 г. Скончыўшы гімназію, будучы кампазітар вучыўся ў Варшаўскім музычным інстытуце ў Г. Фрымана і С. Барцэвіча (скрыпка). У 1894-м ён стаў выпускніком Пецярбургскай кансерваторыі па класах Ю. Іагансена (гармонія, кантрапункт) і М. Рымскага-Корсакава (кампазіцыя). З 1894 па 1896 г. працаваў выкладчыкам спеваў у Елізавецінскім інстытуце (Пецярбург). З 1896 г. жыў у Віцебску, дзе выкладаў харавыя спевы ў розных навучальных установах. У 1905–1912 г. быў рэдактарам газеты “Витебские губернские ведомости”. З 1919 г. чытаў лекцыі па гісторыі музыкі ў Народнай кансерваторыі.

Міхаіл Анцаў – аўтар вучэбных дапаможнікаў для спевакоў-харыстаў, па элементарнай тэорыі музыкі, а таксама даведніка па нотнай тэрміналогіі.

Кампазітар-лірык валодаў тонкім мастацкім густам, пісаў рамансы на вершы А. Пушкіна, Ф. Цютчава, А. Талстога, М. Лермантава, А. Фета. Яго харавыя творы прасякнуты спакойным сузіраннем, іх мелодыя выразная, спакойная, лёгка запамінаецца. Кампазітарам напісана звыш 30 хораў a capella і з суправаджэннем: “Вярба”, “Літасць свету”, “Абвал”, “Званкі”, “Май”; створана вялікая колькасць харавых апрацовак народных песень: “Го-го-го, каза”, “Чачотачка”, “У чыстым полі яліначка” і інш. Сярод твораў М. Анцава – рамансы “Акацыя квітнее”, “Апалі вы, лісты ўчарашняй ружы”, “У маім сэрцы” і іншыя, а таксама духоўныя творы – Літургія і Рэквіем.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні вышэйпералічаных твораў, а таксама артыкулы пра творчасць кампазітара.

Кантактны тэлефон: (8017) 293 27 52.

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам