ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прыём у рады піянераў
Бібліятэка ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта

Казкі на мальберце

Казкі на мальберце
Іншыя навіны

З 12 па 29 студзеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Казкі на мальберце”, прысвечаная 80-годдзю беларускай мастачкі ў галіне станковага жывапісу і кніжнай графікі Алены Лось.


Творчы шлях лаўрэат рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў “Мастацтва кнігі” Алена Георгіеўна Лось пачынала менавіта як ілюстратар. Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць убачыць шэраг любімых кніг беларускіх народных казак, загадак, прымавак, прыпевак, якія афармляла таленавітая мастачка. Яе працы – “Залатая яблынька”, “Разумная дачка”, “Прыляцелі гусі а з беленькай Русі”, “За ельнічкам, за бярэзнічкам”, “Калыханка” – кранаюць цеплынёй і дарослых і маленькіх, іх яскравасць і колеравая насычанасць прывабліваюць і адразу запамінаюцца.

Паралельна з аздабленнем дзіцячых кніг і часопісаў мастачка актыўна працуе ў галіне станковай графікі. У 60–70-я гг. ХХ ст. адбыўся сапраўдны росквіт беларускага лінарыта, у тым ліку каляровага. Алена Лось выдатна адчула магчымасці гэтай тэхнікі, адаптавала яе да сваіх творчых задум. Некаторыя з вядомых серый лінарытаў прадстаўлены на выстаўцы – “Дзеці Белавежы”, “Палескі матыў”, “Ружанскія паданні”.

Не абмінула мастачку і захапленне літаграфіяй. Яна стварыла некалькі значных цыклаў каляровых літаграфій па матывах беларускага фальклору і паэзіі Янкі Купалы, а таксама паводле сваіх палескіх вандровак.

На працягу ўсяго творчага шляху Алена Георгіеўна захоплена працуе над нацюрмортамі. У яе творчым набытку пераважалі “тэмперныя букеты”, прывезеныя з падарожжаў.

За дзесяцігоддзі творчага служэння беларускай кнізе мастачка аздобіла цэлую бібліятэчку самых розных выданняў, адзначаных ганаровымі дыпломамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Большая частка іх экспануецца на выстаўцы. Гэта зборнікі беларускіх народных казак “З рога ўсяго многа”, “Ох і залатая табакерка”, “Ладачкі-ладкі”, кнігі Алеся Якiмовіча “Вераб’ёвы госці”, Васіля Віткі “Дударык”, Змітрака Бядулі “Скарб”, Авяр’яна Дзеружынскага “Кую-кую ножку”, Ніла Гілевіча “Загадкі”, Уладзіміра Ягоўдзіка “Бабуліна варта” і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю альбомы, кнігі, часопісы, рэпрадукцыі, эстампы, паштоўкі, якія адлюстроўваюць найбольш яскравыя моманты творчасці мастачкі. На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам