11 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся прыём вучняў школ і гімназій Цэнтральнага раёна г. Мінска ў члены Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Мерапрыемства было прысвечана Году кнігі і Году беражлівасці.
У рады піянераў ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” ўступілі вучні гімназіі № 24, гімназіі № 29, гімназіі № 16, СШ № 37, СШ № 180.
З прывітальным словам на прыёме выступілі старшыня Цэнтральнага раённага савета ГА “БРПА” Таццяна Клімковіч, старшыня Цэнтральнай раённай арганізацыі Савета ветэранаў, ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Мікалай Антонавіч Стралецкі.
Вакальная група “Разумнікі і разумніцы” цэнтра дадатковай адукацыі “Кантакт” і салістка тэатра эстраднай песні названага цэнтра Беата Кабірава павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак са знамянальнай падзеяй.