ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рабства ў XXI стагоддзі: прычыны феномена і механізмы супрацьдзеяння
Шчырая споведзь

Карэнныя народы: зберагчы культуру – захаваць народ

Карэнныя народы: зберагчы культуру – захаваць народ
Іншыя навіны

З 6 жніўня па 6 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта кніжная выстаўка “Карэнныя народы: зберагчы культуру – захаваць народ”, прысвечаная Міжнароднаму дню карэнных народаў свету.


Гэты дзень вызначаны рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 49/214 ад 23 снежня 1994 г.) і штогод адзначаецца 9 жніўня, пачынаючы з 1995 года.

Міжнародны дзень карэнных народаў свету закліканы ўмацаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў рашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца карэнныя народы ў такіх сферах, як культура, адукацыя, ахова здароўя, правы чалавека, навакольнае асяроддзе, сацыяльнае і эканамічнае развіццё. Правядзенне гэтага дня садзейнічае павышэнню ўзроўню інфармаванасці аб культурных традыцыях і разнастайнасці карэнных народаў. Гэта свята прадастаўляе шырокай сусветнай грамадскасці магчымасць падвоіць намаганні ў барацьбе з ізаляцыяй, дыскрымінацыяй і жабрацтвам, праяўленні якіх па-ранейшаму сустракаюцца ў жыцці большасці гэтых людзей.

Колькасць карэнных народаў ацэньваецца ў 300–500 мільёнаў чалавек. Яны жывуць у больш чым 70 краінах і прадстаўляюць больш чым 5000 моў і культур на ўсіх кантынентах. Аб’яднаныя шматгадовай гісторыяй барацьбы за выжыванне, яны, тым не менш, захоўваюць сваю самабытнасць і унікальнасць.

Дзесяцігоддзямі карэнныя народы пры актыўным удзеле Арганізацыі Аб’яднаных Нацый вядуць непрымірымую барацьбу за валоданне зямельнымі рэсурсамі і адстойваюць свае культурныя правы як на мясцовым, так і на глабальным узроўнях. Гістарычным крокам у вырашэнні іх праблем стала прыняцце Генеральнай Асамблеі ААН у верасні 2007 года Дэкларацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб правах карэнных народаў. У Дэкларацыі прызнаецца тое значнае месца, што займаюць ў свеце культуры карэнных народаў, і іх жыццёва важны ўклад у нашу багатую культурную разнастайнасць, якое, гаворачы словамі яе прэамбулы, складае “агульную спадчыну чалавецтва”.

Культура кожнага карэннага народа унікальная. Нягледзячы на тое, што многія з іх маюць падобны светапогляд і агульныя асаблівасці, уласцівыя ўсім карэнным народам, але ў аснове іх культур ляжыць розная гісторыя і месца жыхарства.

Выстаўка, якая прапануецца чытачам, налічвае каля 60 дакументаў, большую частку якіх складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Сусветнага банка, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • міжнародныя стандарты і нацыянальныя заканадаўствы ў галіне абароны і падтрымкі правоў чалавека ў карэнных народаў;
  • карэнныя народы – захавальнікі культурнай разнастайнасці, біяразнастайнасці і нематэрыяльнай культурнай спадчыны;
  • навакольнае асяроддзе, сацыяльнае і эканамічнае развіццё карэнных народаў;
  • асноўныя адукацыйныя праграмы і шляхі вырашэння праблем, якія стаяць перад карэннымі народамі ў галіне аховы здароўя.

Выстаўка прызначана для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі этнаграфіі, культуры, дэмаграфіі.

Карысныя спасылкі

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам