ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Архітэктура – справа яго жыцця
Карэнныя народы: зберагчы культуру – захаваць народ

Рабства ў XXI стагоддзі: прычыны феномена і механізмы супрацьдзеяння

Рабства ў XXI стагоддзі: прычыны феномена і механізмы супрацьдзеяння
Іншыя навіны

З 10 жніўня па 13 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Рабства ў XXI стагоддзі: прычыны феномена і механізмы супрацьдзеяння”.


Выстаўка прысвечана Міжнароднаму дню памяці ахвяр гандлю рабамі і яго ліквідацыі.

Гэты дзень штогод адзначаецца 23 жніўня па рэкамендацыі 150-й сесіі выканаўчага савета ЮНЕСКА ў памяць аб паўстанні рабоў на Гаіці ў 1791 годзе, якое паклала пачатак працэсу ліквідацыі сістэмы рабства.

Рабства з’яўляецца велізарнай трагедыяй і адной з самых змрочных старонак чалавечай гісторыі. На сённяшні дзень рабаўладальніцтва афіцыйна забаронена ва ўсіх дзяржавах свету. Апошняя па часе забарона на валоданне рабамі і выкарыстанне рабскай працы была ўведзена ў Маўрытаніі ў 1981 годзе. Тым не менш, у сучасных умовах рабаўладальніцтва не проста існуе, але і квітнее, у тым ліку ў свабодных і дэмакратычных дзяржавах. Лічыцца, што чалавек з’яўляецца рабом, калі ў дачыненні да яго выконваюцца тры ўмовы:

  • яго дзейнасць кантралюецца іншымі асобамі з дапамогай гвалту або парозы яго прымянення;
  • ён знаходзіцца ў дадзеным месцы і займаецца дадзеным відам дзейнасці не па сваёй волі і пазбаўлены фізічнай магчымасці змяніць сітуацыю па ўласным жаданні;
  • за сваю працу ён або не атрымлівае платы наогул, або атрымлівае мінімальную аплату.

“Новы гандаль рабамі” стаў адной з самых вострых і шырокамаштабных праблем сучаснасці. Сёння рабства існуе ў новых формах і закранае мільёны чалавек ва ўсім свеце. Сучасныя формы рабства – гэта, перш за ўсё, працоўнае рабства, калі чалавек выкарыстоўваецца на плантацыях або ў цяжкіх умовах прамысловай працы, дамашняе рабства, пазыковае рабства, выкарыстанне людзей у якасці донараў для трансплантацыі органаў і тканак, прымусовае замужжа, прымусовая цяжарнасць і выношванне дзяцей, фіктыўнае ўсынаўленне, гандаль людзьмі і сексуальнае рабства. Ахвярамі падману і гвалту, як правіла, з’яўляюцца выхадцы з найменш абароненых сацыяльных груп, бежанцы, мігранты. Па даных ААН, штогод мільёны людзей, у асноўным жанчыны і дзеці, становяцца “жывым таварам” і эксплуатуюцца. Таму адкрыццё выстаўкі, якая закранае адну з найбольш небяспечных праблем сучаснага свету, вельмі актуальна.

Выстаўка пазнаёміць чытачоў з даследаваннямі феномена рабства і гандлю людзьмі, а таксама з міжнародна-прававымі аспектамі рэгулявання і супрацьдзеяння дадзенай праблеме ў рамках ААН, Еўрапейскага саюза, АБСЕ і Савета Еўропы.

Матэрыялы выстаўкі раскрываюць розныя аспекты праблемы новага гандлю людзьмі ў нашай краіне. Рэспубліка Беларусь увайшла ў лік краін-лідэраў барацьбы з гандлем людзьмі. Прапанова нашай краіны аб фарміраванні пад эгідай ААН глабальнага руху “Партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі ў ХХІ стагоддзі” выклікала цікавасць з боку ўсіх краін-членаў ААН і шэрага іншых міжнародных арганізацый.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • вытокі, формы праяўлення і сутнасць рабства і гандлю рабамі ў свеце;
  • сучасныя формы рабства;
  • міжнародна-прававыя аспекты рэгулявання барацьбы з рабствам і гандлем рабамі;
  • міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі;
  • Рэспубліка Беларусь супраць трафікінгу.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя дакументы ААН, перыядычныя выданні.

Выстаўка прызначана для шырокага кола чытачоў, прадстаўнікоў праваахоўных органаў, а таксама для суддзяў, адвакатаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, усіх зацікаўленых станам праблем кіравання працэсамі барацьбы з міжнародным рабствам і гандлем рабамі.

Карысныя спасылкі

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ)

Міжнародная арганізацыя працы (МАП)

ЮНЕСКА

ЮНІСЕФ

Упраўленне па кантролі над наркотыкамі і папярэджанні злачыннасці (УКНПЗ)

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам