ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Удзел у Каладзееўскіх чытаннях
Візіт у Нямецкі гістарычны музей

Ілюстраваная Біблія

Ілюстраваная Біблія
Іншыя навіны

У рамках экспазіцыі "Брама кніжных скарбаў" у музеі кнігі разгорнута выстаўка "Ілюстраваная Біблія", на якой прадстаўлены асобнікі выданняў ХVІ–XХI стст.


Ілюстраваныя кнігі Бібліі ствараліся на працягу ўсёй гісторыі хрысціянства. Біблейскія тэксты на пергаментных скрутках і кодэксах ужо змяшчалі маляваныя мініяцюры. З вынаходніцтвам кнігадрукавання гэта традыцыя атрымала актыўнае развіццё. Раннія друкаваныя ілюстраваныя Бібліі ўпрыгожваліся выявамі, зробленымі з драўляных клішэ, – ксілаграфіяй. Прыкладам такога выдання з’яўляецца "Біблія Леапаліта" (Biblia to iest Xięgi Stharego y Novego Zakonu… Krákow, 1561) – першы друкаваны пераклад Бібліі на польскую мову (перакладчык Ян Ніч са Львова "Leopolita" – "Львавянін") са шматлікімі гравюрамі на біблейскія сюжэты, надрукаваны знакамітым кракаўскім выдаўцом М. Шарфенбергам.

Паступова ксілаграфія саступіла месца больш якасным адбіткам з медных пласцін – афорту. Мастакі ХVII–XVIII стст. лепшыя творы прысвячалі сюжэтам Святога Пісання. Яркі прыклад афармлення Пісання ў першай палове XVII ст. дэманструе Біблія з гравюрамі знакамітага швейцарскага мастака і гравёра М. Мерыяна (Merian M. Biblia. Durch Mattheus Merian von Basel. [Franckfurt], 1627).

У XVIII ст. цэнтрам выдання гравіраваных біблейскіх альбомаў былі Нідэрланды. Адной з прыгажэйшых галандскіх Біблій стаў зборнік, надрукаваны П. дэ Хондам (Taferelen der voornaamste geschiedenissen van het oude en nieuwe testament, en andere boeken, bij de heilige schrift gevoegt, door de vermaarde kunstenaars Hoet, Houtbraken, en Picart getekent, en van de beste meesters in koper gesneden, en met beschrijvingen uitgebreid. V. 2. Graavenhaage: Pieter de Hondt, 1728) і багата ілюстраваны творамі галандскіх мастакоў і гравёраў Г. Хута (G. Hoet) і Я. Хаўбракена (J. Houbraken), а таксама вядомага французскага майстра афорта Б. Пікара (B. Picart).

126 выдатных хромалітаграфій класічных майстроў на сюжэты Святога Пісання змяшчае "Залатая Біблія класікаў…" (Biblia złota klasyków… Wiedeń, [1898]) у перакладзе на польскую мову. Асобнік мае ўнікальную выдавецкую скураную аправу з цісненнем і залачэннем, латуннымі накладкамі і зашпількай.

Экспазіцыйны раздзел дапоўнены першым выданнем Рымскага Імшала ў перакладзе на беларускую мову ("Рымскi Iмшал для дыяцэзій на Беларусi…" Мінск, 2004). Гэта ж выданне з’яўляецца першым перакладам трэцяй рэдакцыі Імшала на нацыянальныя мовы. Асобнік атрыманы ў дар ад кардынала Казіміра Свёнтка, Арцыбіскупа Мiтрапалiта Мінска-Магілёўскага. У кнігу ўкладзены дароўны ліст з асабістым подпісам кардынала. Дэманструецца факсімільнае выданне Слуцкага Евангелля 1582 (Святое Евангелие. Слуцк, 1582. Мінск, 2009) з прадмовай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта, а таксама яго асабістым подпісам.

Выстаўка будзе працаваць да 2 лютага 2015 г.

 

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам