З 12 жніўня па 15 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Гуманітарная дапамога: чужой бяды не бывае”, прысвечаная Сусветнаму дню гуманітарнай дапамогі.
Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі заснаваны Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) і адзначаецца штогод 19 жніўня. Гэты Дзень заснаваны для таго, каб садзейнічаць павышэнню інфармаванасці грамадскасці пра дзейнасць па аказанні гуманітарнай дапамогі ва ўсім свеце, а таксама аддаць належнае ўсім гуманітарным работнікам, якія аддалі жыццё або пацярпелі пры выкананні свайго абавязку.
Гуманітарная дапамога – гэта від бязвыплатнай дапамогі (садзейнічання), прадстаўленай для аказання медыцынскай і сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным, сацыяльна не абароненым, пацярпелым ад стыхійных бедстваў і іншых надзвычайных здарэнняў групам насельніцтва, для ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў і іншых надзвычайных здарэнняў. Гуманітарная дапамога адрозніваецца сваім тэрміновым характарам і тым, што выкарыстоўваецца для палягчэння долі ахвяр стыхійных бедстваў.
Па ўсеагульным прызнанні, за апошнія дваццаць гадоў здольнасць гуманітарнай супольнасці рэагаваць хутка і эфектыўна, а таксама апярэджваць крызісы (прыродныя або выкліканыя чалавечым фактарам) прыкметна ўзрасла. Адбылося гэта ў многім дзякуючы самаадданасці тысяч людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё гуманітарнай дзейнасці, іх уменню спалучаць веру ў ідэалы і прынцыпы з пэўнымі дзеяннямі. Іх бескарыслівасць і бесстаронняе імкненне дапамагаць –наглядная ілюстрацыя таго, што дапамога тым, хто жыве у нястачы, не павінна залежаць ад рэлігійнай прыналежнасці, полу або расы тых, хто апынуўся ў бядзе.
Цяжкасці, з якімі сутыкаюцца мільёны людзей ва ўсім свеце, нягледзячы на прыкметныя дасягненні ў галіне гуманітарных аперацый, дагэтуль вельмі значныя, і неабходнасць у эфектыўных гуманітарных акцыях як ніколі высокая. Прыродныя катастрофы становяцца ўсё больш разбуральнымі і частымі. Шматлікія мірныя грамадзяне дагэтуль жывуць пад цяжарам доўгіх канфліктаў. Міжнародная гуманітарная супольнасць пастаянна сутыкаецца з новымі пагрозамі: змена клімату, хранічная бедната, харчовы і фінансавы крызісы, недахоп вады і энергіі, міграцыя, рост насельніцтва, урбанізацыя, пандэміі. Цяжкія наступствы ўзброеных канфліктаў выклікалі неабходнасць станаўлення і развіцця асобнай галіны міжнароднага права – міжнароднага гуманітарнага права, накіраванага на змякчэнне суровасцей вайны, аказанне дапамогі яе ахвярам, гуманізацыю ваенных дзеянняў.
Рэспубліка Беларусь аказвае гуманітарную дапамогу насельніцтву замежных краін, якое пацярпела ад надзвычайных сітуацый і ў зонах узброеных канфліктаў. Лічбы, якія характарызуюць гэтую дапамогу, саступаюць аналагічным паказчыкам Расіі, ЗША, Швейцарыі, ФРГ або Вялікабрытаніі, але каштоўнасць іх для нашай краіны высокая, бо ў гэтым выпадку дэманструецца гуманітарны характар знешняй палітыкі дзяржавы і павышаецца аўтарытэт Беларусі на сусветнай арэне.
У сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі Рэспубліка Беларусь стала атрымальнікам гуманітарнай дапамогі, накіраванай на ліквідацыю наступстваў катастрофы і дапамогу пацярпеламу насельніцтву.
Прапанаваная тэматычная выстаўка раскрывае розныя аспекты міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аказання гуманітарнай дапамогі. У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 выданняў: публікацыі замежных і айчынных аўтараў, дакументы міжнародных арганізацый на рускай і англійскай мовах.
Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
- Міжнародныя арганізацыі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу;
- Сусветны вопыт аказання гуманітарнай дапамогі;
- Міжнароднае гуманітарнае права;
- Чарнобыльская катастрофа і міжнародная гуманітарная дапамога.
Выстаўка адрасавана практычным і навуковым работнікам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца пытаннямі міжнароднага права і міжнародных адносін.
Карысныя спасылкі
- Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі
- Мемарыял памяці супрацоўнікаў ААН, якія загінулі
- Гадавіны выбуху ў штаб-кватэры ААН у Багдадзе 19 жніўня 2003 г.
- У памяць аб супрацоўніках сістэмы ААН, загінуўшых у Алжыры 11 снежня 2007 г.
- Гуманітарныя пытанні
- Фонд Сержыу Віейра ды Мелу
- Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў (УКГП)
- Упраўленне вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў (УВКБ)
- Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ)
- Аказанне дапамогі, нягледзячы на небяспеку