ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Акцыя перадачы кніг
Гуманітарная дапамога: чужой бяды не бывае

75 год з дня нараджэння акадэміка А.І. Падлужнага

75 год з дня нараджэння акадэміка А.І. Падлужнага
Іншыя навіны

З 12 па 22 жніўня ў ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі дэманструецца выстаўка “75 год з дня нараджэння вядомага беларускага моваведа, акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Іосіфавіча Падлужнага”.


Аляксандр Іосіфавіч Падлужны (16.08.1935 – 21.11.2005) – заслужаны дзеяч навукі Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік. Яго жыццё і дзейнасць былі неразрыўна звязаны з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, дзе ён прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да акадэміка, дырэктара гэтай установы.

А.І. Падлужны – найбуйнейшы спецыяліст у галіне сучаснай беларускай мовы. Аўтар больш 150 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій па розных праблемах беларускай фанетыкі, фаналогіі, сучаснай беларускай лексікалогіі, граматыкі, правапісу і культуры мовы, моўнай палітыкі. Ён па праву лічыцца заснавальнікам беларускай фанетычнай школы.

Асабістай заслугай вучонага з’явілася стварэнне ў Інстытуце мовазнаўства лабараторыі эксперыментальнай фанетыкі, у якой пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле праведзены даследаванні па сучаснай вуснай беларускай мове.

Вынікі навуковых дасягненняў вядомага лінгвіста абагульнены ў найбольш значных манаграфіях і кнігах: “Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы” (1969), “Нарыс акустычнай фанетыкі беларускай мовы” (1977), “Гукі беларускай мовы” (1973, у сааўт.), “ Беларуская мова. Цяжкія выпадкі фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі” (1987), “Мова і грамадства” (1997) і іншых. Навуковая дзейнасць А.І. Падлужнага шырокавядома і за межамі нашай краіны.

На выстаўцы прадстаўлены навуковыя працы (у тым ліку манаграфіі), вучэбныя дапаможнікі, даведачная літаратура, часопісы, а таксама літаратура пра жыццёвы шлях мовазнаўца.

Крыніца: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам