ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў і Каардынацыйнага камітэта МНТЦ
Візіт парламенцкай дэлегацыі Эстонскай Рэспублікі

Гонар беларускай навукі

Іншыя навіны

З 6 па 30 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) адкрыта юбілейная кніжная выстаўка "Гонар беларускай навукі", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Гілера Маркавіча Ліўшыца (1909–1983), беларускага вучонага, заслужанага дзеяча навукі БССР.


На працягу навуковай дзейнасці ў галіне гісторыі і філасофіі Г.М. Ліўшыц вывучаў сацыяльна-эканамічнае, палітычнае становішча і ідэалогію старажытнага свету (пераважна Іудзеі і Рыма) і сярэдневяковай Еўропы, пытанні навуковага атэізму і гісторыі філасофіі. Гілер Маркавіч – адзін з найбуйнейшых даследчыкаў Кумранскіх рукапісаў.

На кніжнай выстаўцы прадстаўлена больш за 120 дакументаў, сістэматызаваных ў тры раздзелы.

Першы раздзел "Доктар гістарычных і філасофскіх навук" уключае асобныя выданні шматлікіх навуковых прац вучонага: "Классовая борьба в Иудее и восстания против Рима" (1957), "Кумранские рукописи и их историческое значение" (1959), "Социально-политическая борьба в Риме 60-х гг. І в. до нашей эры и заговор Катилины" (1960), "Происхождение христианства в свете рукописей Мертвого моря" (1967), "Очерки историографии Библии и раннего христианства" (1970), "Свободомыслие и материалистическая философия в Западной Европе (вторая половина ХVII в.)" (1975), "Французские просветители ХVIII века о религии и церкви" (1976), "Реформационное движение в Чехии и Германии" (1978), "Атеизм русских революционных демократов" (1979), "Религия и церковь в истории общества" (1980), "Критика идеализма и религии в трудах Г.В. Плеханова" (1981) і шэраг іншых.

У другім раздзеле "Даследчык антычнай гісторыі" экспануюцца публікацыі гістарычных і філасофскіх прац вучонага за розныя гады, надрукаваныя ў часопісах, выданнях з працягам і калектыўных навуковых зборніках, а таксама яго працы як рэдактара і рэцэнзента.

Трэці раздзел "Асоба, даследчык, педагог" прадстаўляе публікацыі калег і сяброў вучонага пра яго жыццё, навуковую і выкладчыцкую дзейнасць, змешчаныя ў энцыклапедычных выданнях, зборніках і часопісах. Асобай увагі заслугоўвае прысвечаная вучонаму кніга "Г.М. Лившиц: историографический очерк" (1994), напісаная гісторыкам М.Б. Батвіннікам, у якой падрабязна расказваецца пра жыццё і творчую лабараторыю вучонага.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі Г.М. Ліўшыца.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам