ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Запрашаем на сустрэчу з Андрэем Скарынкіным
“Кніжкіным імянінам” – 70!

Геній чыстай прыгажосці

Геній чыстай прыгажосці
Іншыя навіны

З 5 красавіка па 12 мая ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца выстаўка “Геній чыстай прыгажосці”, прысвечаная 530-годдзю з дня нараджэння італьянскага жывапісца і архітэктара эпохі Адраджэння Рафаэля Санці (1483–1520).


Апагей італьянскага мастацтва атаясамліваецца перш за ўсё з імем чароўнага Рафаэля. На працягу пяці стагоддзяў яго творы застаюцца ўзорам эстэтычнай дасканаласці.

Увасобіўшы самыя ўзнёслыя ўяўленні рэнесанснага гуманізму пра свабоду чалавека, яго духоўную і фізічную дасканаласць, майстар стварыў універсальны вобраз выдатнага чалавека Высокага Адраджэння, які ўвабраў найглыбейшыя ідэі пра сутнасць і гармонію быцця.

Толькі ў фрызе і франтонах Парфенона і ў Ватыканскіх фрэсках Рафаэля смяротныя людзі ўзвышаліся да гарманічнай і дасканалай прыгажосці напаўбагоў, і форма, адлюстроўваючы ў прасветленых вобразах прыметы рэальнага свету, стала дасканалым выражэннем найвышэйшых ідэалаў эпохі і ўсяго чалавецтва.

Мадонны Рафаэля – гэта блаславёнае святло, якое сыходзіць з нябёсаў, дыялог жывапісца з часам пасродкам Боскага мацярынскага пачатку. На выстаўцы можна ўбачыць “Мадонну Конестабіле”, “Мадонну з Немаўлём і святымі”, “Даму з аднарогам” і іншыя творы, дзе Рафаэль, урбінец, па-майстэрску спалучае чысціню і пяшчоту летуценняў паэта з рэлігійнай сузіральнасцю і пакорлівай набожнасцю каталіка.

У партрэтах майстра ўвасоблены вобразы сучаснікаў, поўныя спакою і велічнай годнасці, адзначаныя пячаткай праніклівай адухоўленасці. Такія партрэты папы Юлія II, Аньёла Доні, Бальдасарэ Касцільёне і іншыя, рэпрадукцыі якіх прадстаўлены ў экспазіцыі.

Безумоўны трыумф творчасці генія – размалёўка папскіх пакояў Ватыканскага палаца, так званыя Станцы. У трох сумежных залах мастак адлюстроўвае не пасіўны сход святых і вернікаў, як падобную тэму трактаваў бы жывапіс трэчэнта, а па-майстэрску далучае гледачоў, робячы іх актыўнымі ўдзельнікамі дыспуту ў “Афінскай школе” або “Выгнання Геліядора з храма”, слухачамі спеву багоў “Парнаса” або выгнаннікамі “Пажару ў Борга”.

Вазары далучае Рафаэля да смяротных багоў. Сапраўды, мастацтва, дасягнуўшы пад час свайго развіцця вяршынь, тут як бы на імгненне спынілася, каб даць атрымаць асалоду ідэальнай раўнавагай свету і чалавека.

Ён пісаў: “Рафаэль усіх перамагаў сваёй прыветлівасцю і мастацтвам, але больш за ўсё сваім геніем добрай натуры, поўнай высакароднасці і міласэрнасці…”.

Усяго ж на выстаўцы прадстаўлена звыш 80 дакументаў: рэпрадукцыі палотнаў, кнігі, публікацыі і даведачная літаратура пра мастака.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам