ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Родны мой горад, любоў мая…”
Чалавек вялікай дабрыні

Эпоха новага мыслення

Эпоха новага мыслення
Іншыя навіны

З 22 жніўня па 25 верасня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Эпоха новага мыслення”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння англійскага рысавальшчыка, ілюстратара Обры Бёрдслея (1872–1898).


Обры Вінцэнт Бёрдслей (Бёрдслі) – адзін з самых выдатных графікаў і мастакоў апошняга часу, чалавек, якога смела можна назваць бацькам стылю мадэрн. Ён пражыў усяго 25 гадоў, але здолеў “заваяваць” свет пры дапамозе маленькіх замалёвак, шаржаў, карашкоў для кніг і віньетак для афармлення чырвоных радкоў.

Асабліва ярка талент маладога мастака раскрыўся ў кніжнай ілюстрацыі. На выстаўцы прадстаўлена першая вялікая работа Бёрдслея, якая прынесла яму вядомасць – цыкл ілюстрацый да сярэдневяковага рамана Т. Мелары “Смерць Артура” (1892–1894). З гэтага выдання і з удзелу ў выпусках мастацкага часопіса “Савой” пачалася яго прафесійная дзейнасць.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў: кнігі, часопісы і рэпрадукцыі графічных карцін мастака. Дапаўняюць экспазіцыю рэпрадукцыі работ мастакоў-графікаў, апублікаваныя ў рускім часопісе “Весы”. Адзін з яго нумароў прысвечаны творчасці Обры Бёрдслея.

Выстаўка разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца творчасцю О.В. Бёрдслея, а таксама гісторыяй англійскай графікі другой паловы XIX ст.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

                                                                                                                       
       
       
       
       
       
       
 

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам