ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Эпоха новага мыслення
ART ад “ТэАРТа”

Чалавек вялікай дабрыні

Чалавек вялікай дабрыні
Іншыя навіны

З 22 жніўня па 10 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Чалавек вялікай дабрыні”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння заслужанага работніка культуры Беларусі Алеся Махнача (1922–2001).


Драматург, празаік, публіцыст, краязнавец Алесь (Аляксандр Іванавіч) Махнач адносіцца да таго пакалення пісьменнікаў, творчы і жыццёвы шлях якіх склаўся пад уражаннем нялёгкіх, але гераічных падзей мінулай вайны. У 1941 г. на пасадзе камандзіра ўзвода ён служыў у Брэсцкай крэпасці і разам з яе абаронцамі раздзяліў усе цяжкасці тых першых дзён вайны. Свае ўражанні ад перажытага адлюстраваў потым у літаратурных творах.

Экспанаты, прадстаўленыя на выстаўцы, сведчаць аб жанравай разнастайнасці пісьменніка. У калейдаскопе яго твораў – п’есы, сцэнкі, камедыі, скетчы, інтэрмедыі, драматычныя, празаічныя і вершаваныя творы, краязнаўчыя і публіцыстычныя нарысы. Многія з іх увайшлі ў зборнікі, некаторыя друкаваліся асобна або ў перыядычных выданнях.

Адкрываецца экспазіцыя першым зборнікам аднаактавых п’ес А. Махнача – “Драматычныя мініятуры” (1956). Працягваюць выстаўку зборнікі: “Перад бурай” (1958, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1958), “Аднаактовыя п’есы” (1961), “Да пары збан ваду носіць...” (1963), “Шпачок” (1963, пастаўлена ў 1964), “Усе ідуць у нагу” (1964), “Мы будзем жыць” (1967), “Няхай прыходзяць” (1970), “Маленькія салдаты” (1971), “П’есы” (1974), “Не кажы: мая хата з краю...” (1980), “Няхай красуе жыццё” (1982) і інш.

У наведвальнікаў выстаўкі ёсць магчымасць пазнаёміцца з дакументальнымі аповесцямі А. Махнача “Дзеці крэпасці” (1988) і “Камандзір Усходняга форта” (1991), а таксама з краязнаўчымі зборнікамі нарысаў “Нізок” (1998) і “Забалацце” (2004).

Асобнае месца ў экспазіцыі адведзена творам пісьменніка ў перакладах на іншыя мовы.

Шэраг матэрыялаў выстаўкі раскажа шмат цікавага пра творчы і жыццёвы шлях Алеся Махнача.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам