ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пазнай Беларусь! Вандроўкі ў гісторыю
Жанчыны ў гісторыі

Электронныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Электронныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

З 1 сакавіка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) увазе наведвальнікаў прапанавана выстаўка “Электронныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.


На стэндах прадстаўлены электронныя дакументы разнастайнай тэматыкі. Матэрыял сістэматызаваны па наступных раздзелах: “Рэспубліка Беларусь”, “Выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, “Прысвячаецца Вялікай Перамозе”, “Мастацтва”, “Культура”, “Мастацкія фільмы”. Сярод экспанатаў – “Сусветная гісторыя жывапісу”, “Сапегіяна: кніжны збор роду Сапег”, “Найпрыгажэйшыя гарады свету”, “Паклонімся вялікім тым гадам: 65-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца”, “Крышталь душы”, “Сардэчна запрашаем у Мінск!”, “Наша кінакласіка” і многія іншыя.

Выстаўка будзе доўжыцца да канца года і перыядычна будзе абнаўляцца за кошт новых паступленняў. На дадзены момант экспазіцыя налічвае каля 80 дакументаў, і гэта толькі малая частка таго, што маецца ў фондзе бібліятэкі.

Тэхнічныя магчымасці залы дазволяць наведвальнікам не толькі азнаёміцца з электроннымі выданнямі, прадстаўленымі на выстаўцы, але і папрацаваць з любым з іх. Акрамя таго, дзяжурны бібліятэкар залы дасць кансультацыю па пошуку дакументаў у электронным каталогу і заказе іх у чытальную залу.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам