ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”
Гартаючы старонкі гісторыі...

Чырвоны Крыж, Чырвоны Паўмесяц, Чырвоны Крышталь

Чырвоны Крыж, Чырвоны Паўмесяц, Чырвоны Крышталь
Іншыя Навіны

З 3 мая па 1 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Чырвоны Крыж, Чырвоны Паўмесяц, Чырвоны Крышталь”, прысвечаная Міжнароднаму дню Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.


Гэты Дзень штогод адзначаецца з 1953 года прыкладна ў 200 краінах свету. Па рашэнні Міжнароднай канфедэрацыі Чырвонага Крыжа ён святкуецца 8 мая – у дзень нараджэння заснавальніка Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа швейцарскага гуманіста, грамадскага дзеяча, першага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Анры Дюнана (1828–1910).

Ідэя стварэння медыцынскай гуманітарнай арганізацыі прыйшла да Дюнана ў 1859 годзе. Ён стаў сведкам пакут вялікай колькасці параненых у выніку адной з самых кровапралітных бітваў XIX стагоддзя – бітвы каля італьянскага мястэчка Сальферына паміж Аўстра-Венгерскай імперскай арміяй і войскамі Франка-Сардынскага альянсу. Ахоплены пачуццём спагады, ён арганізаваў для параненых аказанне першай дапамогі сіламі добраахвотнікаў з ліку мясцовых жыхароў. У 1863 годзе ў Жэневе па яго ініцыятыве была склікана міжнародная канферэнцыя, якая рэкамендавала заснаваць у кожнай краіне добраахвотныя нацыянальныя камітэты па аказанні дапамогі параненым і паклала пачатак стварэнню Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК).

Першапачаткова эмблемай гуманітарнай арганізацыі быў чырвоны крыж на белым фоне. Але ўжо падчас руска-турэцкай вайны Асманская імперыя замяніла яго паўмесяцам, які быў афіцыйна дададзены да эмблемы ў 1929 годзе. У 2005 годзе Камітэт вырашыў замяніць сваю эмблему на чырвоны крышталь, бо ён з’яўляецца рэлігійна-нейтральным. Аднак гэты сімвал пакуль яшчэ не стаў паўсюдна вядомым.

Афіцыйна назва “Міжнародны Чырвоны Крыж” была зацверджана ў 1928 годзе на XIII Міжнароднай канферэнцыі ў Гаазе, дзе быў прыняты статут арганізацыі, які пасля двойчы змяняўся – у 1952 і 1965 гадах. А на XXV Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа, якая адбылася ў кастрычніку 1986 года, была зацверджана новая назва арганізацыі – Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца з’яўляецца найбуйнейшым у свеце гуманітарным аб’яднаннем. Яго задача – аблягчаць пакуты людзей, абараняць жыццё і здароўе чалавека і забяспечваць павагу да чалавечай асобы падчас узброеных канфліктаў і іншых надзвычайных сітуацый незалежна ад нацыянальнасці, расы, веравызнання, палітычных перакананняў людзей. Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ажыццяўляе сваю дзейнасць практычна ва ўсім свеце і карыстаецца падтрымкай мільёнаў добраахвотнікаў. Здзяйсняючы сваю місію, рух кіруецца асноватворнымі прынцыпамі, якія ўключаюць гуманнасць, бесстароннасць, нейтральнасць, незалежнасць, добраахвотнасць, адзінства і ўніверсальнасць. Яны былі абвешчаны на ХХ Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа ў Вене ў 1965 годзе.

У склад руху ўваходзяць Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, 189 нацыянальных таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ды Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Створанае ў 1921 годзе Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, застаецца на сёння найбуйнейшай гуманітарнай арганізацыяй у нашай краіне. Пасля распаду Савецкага Саюза беларускі Чырвоны Крыж набыў незалежнасць і быў афіцыйна зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 15 жніўня 1991 года як добраахвотная грамадская арганізацыя. 14 верасня 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ўпаўнаважана аказваць дапамогу органам дзяржаўнай улады ў рэалізацыі гуманітарных праграм.

На выстаўцы прадстаўлены больш за 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца: гісторыя і сучаснасць;
  • Міжнародны Чырвоны Крыж і міжнароднае гуманітарнае права;
  • Дзейнасць Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне міжнароднага гуманітарнага права, аховы здароўя, медыцынскім работнікам, студэнтам і выкладчыкам юрыдычных спецыяльнасцей.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі:

   

Навіны

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам