ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Чырвоны Крыж, Чырвоны Паўмесяц, Чырвоны Крышталь
“Бібліятэка на колах” – не інтэрнэт-клуб

Гартаючы старонкі гісторыі...

Гартаючы старонкі гісторыі...
Іншыя навіны

З 3 мая па 30 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Гартаючы старонкі гісторыі...”.


Беларусь... Якое мілагучнае гэтае слова і якая прыгожая сама краіна! Вядомая беларуская гасціннасць – свайго роду даведнік, дзякуючы якому наша родная зямля паўстае менавіта такой, якая ёсць на самой справе. А гэта і шматлікія вартыя захаплення архітэктурныя помнікі, і фальклор, і абрады, і дзівосная прыродная прыгажосць. Менавіта любоў да роднага краю, веданне яго гісторыі, культуры і традыцый – ёсць аснова росту духоўнай культуры ўсяго грамадства.

На выстаўцы прадстаўлены публікацыі, якія расказваюць пра гістарычныя славутасці вялікіх і малых гарадоў Беларусі. Кожны яе куток цікавы па-свойму, і артыкулы з часопісаў “Беларускі гістарычны часопіс”, “Маладосць”, “Планета”, газет “Літаратура і мастацтва”, “Комсомольская правда в Белоруссии” і іншых дапамогуць чытачам сустрэцца з мінулым сваёй краіны.

Гісторыя не безаблічная. Гэта складаная і супярэчлівая з’ява, у якой удзельнічаюць не толькі вялікія масы людзей, але і выдатныя асобы. Неад’емнымі і найважнейшымі ўдзельніцамі беларускага гістарычнага працэсу былі і застаюцца жанчыны, пра што сведчаць шматлікія публікацыі ў перыядычных выданнях “Беларуская думка”, “Белая вежа”, “Звязда”, “Культура”, “Краязнаўчая газета” і іншых.

Cамай актуальнай тэмай для Беларусі па-ранейшаму застаецца Вялікая Айчынная вайна. Некаторыя невядомыя раней старонкі гісторыі адкрыюць для сябе чытачы дзякуючы часопісам “Наука и инновации”, “Беларусь”, газетам “Рэспубліка”, “Літаратура і мастацтва” і шэрагу іншых.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Список литературы

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам