ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кнігі Аіды ханум Імангуліевай
Словы, вобразы, пачуцці

Чалавек. Асоба. Творца

Чалавек. Асоба. Творца
Іншыя навіны

З 10 кастрычніка па 12 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Чалавек. Асоба. Творца”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча М.І. Чаргінца.


Мікалай Іванавіч – афіцэр-афганец, генерал-лейтэнант Міністэрства ўнутраных спраў, старшыня грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

На творчым рахунку таленавітага пісьменніка, публіцыста, лаўрэата міжнародных літаратурных прэмій імя А. Фадзеева і В. Пікуля і інш., лаўрэата рэспубліканскіх прэмій больш за 50 навуковых прац у галіне правазнаўства, больш за 40 мастацкіх твораў, некалькі кінасцэнарыяў і сцэнарыяў спектакляў паводле ўласных раманаў.

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з мастацкімі творамі М.І. Чаргінца, сярод якіх раманы “Вам – задание” (1982), “За секунду до выстрела” (1983), “Сыновья” (1989), “Илоты безумия” (1997), “Киллер” (1999), “Тайна овального кабинета” (2001), “Выстрел в прошлое” (2006), “Логово змей” (2007), “Кровавые метры” (2008), “Рискованная игра” (2009); аповесці “Четвёртый след” (1973), “Тревожная служба” (1975), “Следствие продолжается” (1977), “Служба – дни и ночи” (1981), “Свадьбы не будет” (2000), “Приказ № 1” (2003) і інш.

Шматлікія мастацкія творы пісьменніка выдадзены ў серыях “Уголовный розыск”, “Чёрный квадрат”, “Мастера современного детектива”, “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі”, “Современная фантастика” і інш.

Асобным блокам на выстаўцы прадстаўлены энцыклапедычныя выданні і часопісы з публікацыямі пра юбіляра, аўтарамі якіх з’яўляюцца В. Быкаў, А. Юр'еў, С. Саладоўнікаў і інш.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам