ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Чалавек. Асоба. Творца
Святочнае мерапрыемства дзіцячага пакоя

Словы, вобразы, пачуцці

Словы, вобразы, пачуцці
Іншыя навіны

З 10 кастрычніка па 12 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Словы, вобразы, пачуцці”, прымеркаваная да 80-годдзя Алены Рыгораўны Кобец-Філімонавай.


Алена Кобец-Філімонава – вядомая беларуская пісьменніца, перакладчыца, даследчыца беларускай мінуўшчыны і кінамастацтва. Піша на беларускай і рускай мовах, пераважна для дзяцей. У сваіх творах узнімае тэму любові да роднай зямлі, разглядае маральна-этычныя праблемы і праблемы экалогіі, вучыць дабрыні, сціпласці, працавітасці.

Літаратурная спадчына Алены Кобец-Філімонавай прадстаўлена на выстаўцы паэтычнымі зборнікамі “Казка пра месяц” (1963), “Залаты ручнік” (1972); аповесцямі “Жаваранкі над Хатынню” (1977), “Блакітны экспрэс” (1981); раманам “Агні за перавалам” (1987); зборнікамі казак “Читайка и Гуляйка” (1963), “Семь художников” (1965), “Сказки старого Янниса” (1969), “Вянок дзівосаў” (1986); кнігай нарысаў пра Грэцыю “В королевстве... но не сказочном” (1969); кнігай-споведдзю “Шлях да малітвы” (2004); дакументальнай аповесцю-эсэ “Распятая Хатынь” (2005); кнігай пра творчасць і жыццё Рыгора Кобеца “Калі ўцякала сонца” (2006), кнігай “Карэльскія Курапаты 1937–1938” (2007), а таксама творамі, уключанымі ў калектыўныя зборнікі і часопісы.

Экспазіцыя змяшчае творы пісьменніцы ў перакладзе на замежныя мовы, а таксама знаёміць з перакладамі А. Кобец-Філімонавай на беларускую мову твораў іншых аўтараў. Сярод іх – зборнік грэчаскага паэта Я. Рыцаса “Макронісас” (1973) і інш.

Дапаўняе экспазіцыю літаратура пра жыццё і творчасць вядомай пісьменніцы.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам