ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар “Інфармацыйныя рэсурсы кампаніі EastView”
Чалавек. Асоба. Творца

Прэзентацыя кнігі Аіды ханум Імангуліевай

Прэзентацыя кнігі Аіды ханум Імангуліевай
Іншыя навіны

11 кастрычніка а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя кнігі азербайджанскага прафесара Аіды ханум Імангуліевай “Статьи и переводы”.


Мерапрыемства пройдзе ў рамках Года кнігі.

У кнігу ўвайшлі апублікаваныя ў 60–80-я гады артыкулы і пераклады выдатнага вучонага, доктара філалагічных навук, прафесара Аіды ханум Імангуліевай – першай жанчыны-ўсходазнаўца. Яе навуковыя працы і сёння знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ўсяго свету.

Прафесар адкрыла новую старонку ў вывучэнні сучаснай арабскай літаратуры, заклала падмурак новай школы. У сваёй навуковай і арганізатарскай дзейнасці Аіда ханум Імангуліева заўсёды надавала асаблівую ўвагу падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў арабістаў.

Фундаментальныя даследаванні Аіды ханум Імангуліевай узбагацілі азербайджанскае і сусветнае ўсходазнаўства.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 23.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам