ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Галерэя герояў вызваленчага руху Венесуэлы
III Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”

Бяспечная праца і культура аховы працы

Бяспечная праца і культура аховы працы
Іншыя навіны

З 16 красавіка па 6 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка "Бяспечная праца і культура аховы працы", прысвечаная Сусветнаму дню аховы працы.


Гэты Дзень штогод адзначаецца 28 красавіка з 2003 года па рашэнні Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Сёння гэта свята агульнасусветнага маштабу, якое распаўсюджана больш як у 100 дзяржавах планеты. Гісторыя Сусветнага дня аховы працы пачынаецца з 1989 года, калі прафсаюзамі і працаўнікамі быў праведзены "Дзень памяці загінуўшых працаўнікоў" у ЗША і Канадзе ў памяць аб тых, хто пацярпеў або загінуў на працоўным месцы.

Сусветны дзень аховы працы заснаваны з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да маштабаў праблемы вытворчага траўматызму і прафзахворванняў, а таксама да таго, якім чынам стварэнне і ажыццяўленне культуры аховы працы можа спрыяць паніжэнню штогадовай смяротнасці працаўнікоў. Культура аховы працы азначае:

  • прыярытэтную ролю прафілактыкі ў галіне аховы працы;
  • выкарыстанне ўсіх магчымасцей для асветы і распаўсюджвання ведаў пра вытворчую рызыку, пра кантроль над ёй і яе прафілактыку;
  • актыўны ўдзел урада, работнікаў і работадаўцаў у стварэнні бяспечных і здаровых умоў працы праз выразна сфармуляваную сістэму праў і абавязкаў;
  • забеспячэнне права на бяспечныя і здаровыя ўмовы працы на ўсіх узроўнях.

Вялікая частка насельніцтва свету праводзіць звыш трэці свядомага жыцця на працоўным месцы, уносячы свой уклад у развіццё грамадства. Калі жыццё на працоўным месцы падвяргаецца небяспецы, то знікае аснова для прадуктыўнай занятасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця. Таму правядзенне Сусветнага дня аховы працы ставіць у цэнтр увагі адну з асноўных ідэй МАП: годная праца – гэта бяспечная праца. Тры асноўныя правілы, якія адлюстраваны ва ўсіх стандартах МАП, прысвечаных ахове працы, і ў палітыцы МАП у гэтай сферы, тычацца наступнага:

  • працу трэба ажыццяўляць ва ўмовах здаровага і бяспечнага вытворчага асяроддзя;
  • умовы працы не могуць наносіць шкоду здароўю працаўніка і зневажаць яго чалавечую годнасць;
  • праца павінна даваць рэальную магчымасць для развіцця асобы, самарэалізацыі і служэння грамадству.

Па ацэнках Міжнароднай арганізацыі працы, штогод у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у свеце памірае два мільёны чалавек. Гэта каля шасці тысяч працоўных штодня, прычым колькасць загінуўшых штогод расце на 10 %. Яшчэ 270 мільёнаў становяцца ахвярамі няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Акрамя гэтага, штогод рэгіструецца 160 мільёнаў чалавек, якія пакутуюць ад прафзахворванняў. МАП падкрэслівае, што 4 % сусветнага ВУП губляюцца ў выніку дрэнных умоў працы і няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Да Сусветнага дня аховы працы 2010 года МАП заклікае органы дзяржаўнай улады, аб’яднанні работадаўцаў і работнікаў арганізаваць у рамках сваёй дзейнасці інфармацыйна-тлумачальную кампанію, прысвечаную прадухіленню звязаных з працай няшчасных выпадкаў і захворванняў. МАП заклікае таксама ўсіх работнікаў думаць пра бяспечныя ўмовы працы на сваіх працоўных месцах, рабіць усё магчымае для іх паляпшэння, для прадухілення траўмаў і захворванняў не толькі 28 красавіка, але і пастаянна.

У Рэспубліцы Беларусь праводзіцца значная работа па забеспячэнні функцыянавання дзяржаўнай сістэмы кіравання аховай працы. Сфарміравана нацыянальная нарматыўная прававая база, ажыццяўляюцца дзяржаўны нагляд і грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы. Мэтай дзяржаўнага кіравання аховай працы з’яўляецца стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць захаванне жыцця і здароўя грамадзян падчас працоўнай дзейнасці.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы МАП: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • бяспечная праца –права кожнага чалавека;
  • нормы, стандарты, канвенцыі і рэкамендацыі МАП у галіне аховы працы;
  • сістэма аховы працы ў Рэспубліцы Беларусь;

Выстаўка прызначана для спецыялістаў у галіне аховы працы і міжнароднага працоўнага права, эканомікі працы і сацыяльных адносін, кіраўнікоў і спецыялістаў органаў дзяржаўнай улады і прафсаюзаў, а таксама для студэнтаў, аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў.

Карысныя спасылкі

Публікацыі па ахове і бяспецы працы

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам